ВЕ'РХНІК м. Верхняя рухомая частка церніцы. Я ш табе кажу, кап ні броў за верхнік, ба мяшаяш ты мне. ВО'ЛЯК м. Расол ад селядцоў. Як пайдзеш браць сялётку, та nanpaci магазіншчыцу, хай нале воляку. ВУ'ТЛЫ прым. Кволы, схільны да захворвання. Нижа Таня нПтто вутла: дзе якая хвароба ні была n, та ўсе на яе зълезя. ВУШ м. 1. Гуж. У хамуце парвоўса вуш, та покуль зьвязоў яго, бачыш, як ад вас атстоў. 2. Пяцелька ў цэпе, раменная частка цэпа. Ідзі пашукай раменьчыка. Хто зь вяроўкі вуш да цэпа робіць?! Сьмех адзін... ВЫГАДА'НКА ж. гумар. Выгода. От табе с'ёнячы вытаданш: ні трэба i аходжвацца, ба мужык усенко зрабіў. ГАТАУКА ж. груб. Глотка. Чаго ты гагаўку дзярэш? Сьціхнула n ужэ! ГАЛАГУ'НДЫ толькі мн. Званочкі на раменьчыку, які зашпільваецца на шыі запрэжанага каня. Бало, як вяселя, та павыягджаюць на конях, ды з галагундамі. От красіво было!.. ГАЛАШЧО'КА ж. Галалёдзіца. На гэту гаЛашчоку я баюса цібе пускаць, ба яшчэ аўтобус можа пяравярнуцца на дарозі. * ГАЛЫЧО'К м. Маленькая тала, прастора між лясоў. Як велька прастора бязь лесу, та гэта гал, а як нівелька} та галычок. Во гэты — галычок, тут з вое сена будзя. ГА7РА ж. грэбл. Гарэлка, звычайна самагонка. Ізну ты гэту гару локчаш,, кап ты ўжэ заліўса!, ПЖУЛНЧЫ прым. неадабр. Занадта рухавы, жвавы, хуткі ў рухах, непаседлівы. Віця такі ўжэ гіжушчы, што рады німа. ГРУМАДЗЭ'НЯ прысл. Вельмі шяотз. Труфелі ў нас называюць сабачай бульбай i ні ядуць, хоць іх грумадзэня расьце. ГРЫЖО'К M. Рыжык. Грышкі даўней салілі ў велькіх бочках. ГУНДО'СЫ прым. Гугнявы. Хлопяц та ён добры i працавіты, толькі што гундосы трохі. ГУЛІІАЛКА ж. Гушкалка. У нас гушалка на клёні была, ажну галіна засохла. ДЗІСЯТО'К м. Бабка (дзесяць састаўленых радам снапоў). Дошч як доў, та добро, што дзісяткі Гілёвыя бліско былі, мы там i схаваліса
Дадатковыя словы
вутлы, выгаданка, галагунды, галашчока, грыжок, дзісяток, сёнячы
9 👁