I. Я. Лепета]) У ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК ГРОДЗЕНШЧЫНЫ Пададзеныя тут словы з'яўляюцца працягам прады «3 лексікі вёскі Бершты Шчучынскага раёна» К У гэту падборку, як Л ў ранейшую, увайшлі словы, якіх няма ў «Беларуска-рускім слоўніку» (1962), «Дыялектным слоўніку (3 гаворак Зэльвеншдыны)» П. Сцяцко (1970), «Матэрыялах да слоўніка Гродзенскай вобласці» T. Ф. Сцяшковіч (1972), «Гаворках Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці» T. Ф. Сцяшковіч (1959), a таксама ў артыкулах з дыялектнымі матэрыяламі Гродзеншчыны, змешчаных у кнізе ч3 народнага слоўніка» (1975). Выключэнні адзінкавыя i матываваныя (іншае значэнне, інакшае гукавое афармленне i г. д.). Некаторыя адметныя фанетычньія i гуаматычныя аоаблівасці гаворкі вёскі Бершты ўжо называліся ў памянёнай працы. Апрача гэтага, варта адзначыць наступныя: 1. Займеннікі ты, сябе ў родным i вінавальным склонах мотуць ужывацца як у форме цібе, сібе, так i з пропускам сярэдніх гукаў — це, се: У це німа лішняго кошыка? Самуза ce заступіцца ні можа. Параўн. таксама ва ўстойлівым спалучэнні: Трасе — за бацька і за се (як ацэнка моцнага пітва або кіслай, горкай ці рэзкай ежы). 2. Ад некаторых прыметнікаў простая форма выщэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -tu-j -айшбагаты — багатшы, шырокі — шыршы, дзяшовы—дзяшоўшы, здаровы—здароўшы, дарагі — дарошшы, кароткі — каротшы, глубокі — глупшы; высокі— вышайшы, ніскі — ніжайшы, харошы — харошайшы, гарачы — гарачайшы, бліскі — бліжайшы, дужы — дужайійы, кароткі — карочайшы. ' 3. Асіміляцыя бн у мн, д н у нн, бм у мн: дромны; монны, анна, галонны, халонны, аммінуць. 1 3 народнага слоўніка. Мінск, 1975, стар
Дадатковыя словы
г^аматычныя, дўжай, зяўляюцца, сам^за, стўпныя
12 👁