ПАЛОЙНІК м. Сузор'е.
ПАЛОЦЬ незак. Палаць. Начовачкі, што палоць.
ПАПЪНКА ж. Плеўка. Папънкі нъ худым мясі.
ПАЦІРКА ж. Ручнік, уціральнік. Пацірка з махрам і кружъвам (у Касп. пацірка — ручнік для посуду).
ПІСКУН м. Уюн.
ПРАСКОК м. Адамаў яблык у чалавека.
ПРУТНІЦА ж. Лавушка на рыбу з лазовых дубцоў.
ПРЫВАЛЕНЬ м. Прымак.
ПРЫРЪЎКЪМ прысл. Урыўкамі.
ПРЫСТАВЕНЬ м. Прымак. Пашоў туды ў прыстаўні.
ПУДУГРЕБЫ мн. Грыбы грузды. Пудугребы — кряпошыі грібы.
ПУМАЧКІ мн. Ападкі ў выглядзе дажджу. Як пумачкі, то гарот родзіць.
ПУМІРАЦЬ незак. Гінуць. Лёт пуміраіць, як белый.
ПУП м. Ікра ў рыбіне. Пуп — такей мяшочък с ікрой,
ПУТРЯНЪЙ прым. Густы. Суп путряный (у Касп. путраны — з путры, г. зн. саладухі).
ПУЧЫНА ж. Уздухавіна, крынічная мясціна. Абръзъвалъсь пучына къла калодзіся.
ПЪГРАНІЦЬ зак. Зрабіць сцечныя разоры на пасеве.
ПЪНАГДЪСЬ прысл. Заўчора.
ПЪРЯДОШЫ прысл. Радзей.
ПЪХНЯ ж. Сабраны ўраджай, дабро. Нъпъхалі два снапы (бобу), ікая ета пъхня!
П'ЯНЮХ м. П'яніца.
ПЯШОК м. Пянёк. Дзеріва убяруць і пяшок апчысьцюць.
РАЛЕМЫЙ прым. Прызначаны для арання (пра хамут).
РЕЖА ж. Рэдзь, сеткавае палатно з вялікімі вочкамі. У режы бальшэі вокны.
РІЖКА ж. Сушыльня ў гумне.
РУЦЭСКА, руцня ж. Жменя лёну. Дзесіць руцэсък — куль.
РЪСТАРОПІЦЬ зак. Растаць, набракнуць вадой, развесці (пра раставанне снегу). Ръстаропіла нъ дваре, ні прайці ні праехъць.
РЭДЪЛІ мн. Воз для сена.
80 👁