Старонка 24
◀ / 289 ▶
гік — узбіраецца ён на пугірак, падцягваючы правую нагу. І боты яго: шлок-шлок-лох-лох! — б'юць шырокія халявы па лытках. Ён! Каму ж яшчэ быць! «Здароў, начнік! — вітаецца маці першай,— усё жаронцы майстрэчыш».— «А майстрэчу, хай йіх халера, нада ж. Усё ж сотня йікая будзіць».— «Ціхуці! Хто гэта там?» — Маці прыслухоўваецца. Штых-штых-штых! — сыпле нехта драбняком з-пад фермы. Хто ж гэта? Відаць, баба. Кавыль-кавыль — і яна ўжо зварочвае за пуню. Прысядаю, углядаюся ў цемень на фоне неба. Ды гэта Мікіціха — філосаф! Леташнюю асянчыну патроху карові на подсціль носіць. Хай сабе носіць... Я ў маткі за падстарожку. Усё чую і бачу. Нашто нам сабака. Ён болі за мяне зьесь... Квяк-квяк! — Мікіціха ўжо за канавай. Шчалык — зачыніла вароты, прайшоўшы калгасны пастаўнік, і прапала ў чарнільнай цемры. А Барманскі ўжо раскурвае цыгарку — па-па! і нешта дудукае з маткай. Мне шкада каня. Ён час ад часу трасе галавой і робіць гэтак п-п-фф-рр-р! Прытаміўся. І галодны. Я нават чую, як у яго ў жываце бурчыць: юрр-р! У каня, як і чалавека, калі ён выхартаецца, юрчыць у жываце... Але вось Барманскі ўжо дакурыў, гіп! — хуценька ўстаў, пагладзіў пяшчотна свой камень, праверыў падпругу і — валюх! — закінуў сябе адным махам у калёсы. Склыг-вы-ы-х! — застагнаў нямазаны перадок, конь, не чакаючы голаса вазніцы, рушыў насустрач дому, насустрач доўгачаканаму начлегу... Многа чаго пачуеш у родным краі. Расказваць пра гэта — яшчэ раз вярнуцца ў дзяцінства, у дзіўную казку матчыных слоў. Але ў кожнага — свая казка. І толькі адзін ты сам гаспадар. Ці ж словамі перакажаш казку-сон? А вось дзеючых асоб казкі — матылькоў, травы, пахі — можна засушыць і інвентарызаваць. Вось яны — цені і адгалоскі рэчаў, дзеянняў, прыкмет, якія гучалі для мяне ў дзяцінстве. Як руплівы і сквапны гаспадар я звязваю іх у пучкі і засоўваю пад бэльку ў новай хаце. Сохніце, родныя, ды не засыхайце! Будзьце і лекамі, і насеннем. Бывайце, зёлкі роднай мовы! Цяпер вы ўжо — інтэр'екцыі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶