Старонка 22
◀ / 289 ▶
чалі жыццёва важныя паняцці (есткі, спаткі, піткі), але і ў іншых часцінах мовы, якія мелі дзеяслоўны сэнс: вонкі, дамоўкі, бадынькі, баінькі і інш. Многа елі жарлы і трублы. Дрэнна елі пірабoрлівыя. Такім трэба было выстрэнчываць усякія сіндзі-брындзі. Яны былі ніякія йідуны 'дрэнна елі'. Калі нечага было есці, то клалі зубы на паліцу або, пазычыўшы ў сабакі вочы, ішлі прасіць да суседа ці малака прысівіць булён, ці жменьку мукі загусціць рашчыну, ці якую крупіну. І вось звараць нейкую пасцябуху, дзе крупіна за крупінай ганяецца з дубінай, абжаргаюць усёй сям'ёй тую міску і сёрбаюць адзін перад адным аж трэтар ідзець. Смачна! Абы юшка троху завісістая 'загуслая' была. Што не даеў, тое далежыш. Пойдзеш на палок — брык дагары і ляжыш, каб сала каля пупа абвілося... Калі ж чалавека забірала якая сукруха 'захворванне' або калі яму было мoташна 'блага' пасля выпіўкі і ён не адчуваў смаку ў роце і не хацеў нічога няць 'есці', то гаварылі: «Яму й ўсё як трава». Момніць значыла 'есці папоўніцы'. «Момніць аж нічога ня помніць»,— гаварылі пра абжору. Як ён чуе свет Роднае слова звінела, стракатала, вухкала. Як піла, як конік, як тапор, як птушка. Усё наваколле гаварыла з намі. І мы гаварылі з наваколлем. А словы былі чароўныя... Бывала, зловіш у траве коніка, пасадзіш на далонь і гаворыш: «Кызя-кызя, дай мазі, а то зарэжу на гразі». І ён расчыняе свой рот-каўшок і дае «мазі», ад якой прападаюць усе дзічы. Асабліва тыя, якія абсядалі рукі пасля таго, як дакранешся да рапухі 'шэрай жабы'. Ці сядзіш на пасці. Хочацца, каб хутчэй пачаўся авад і каровы загізавалі, каб пагнаць іх дамоў. Пачынаеш зваць аваднёў: «Гіз-гіз-талалай, гіз-гіз-талалай». Калі авадні прылятаюць, пачынаеш дражніць кароў: «Гіз-гіз-талалай, вышы хвост паднімай, талалай-талалай, яшчэ вышы паднімай, гіз-гіз-гіз». І каровы ўжо бягуць дамоў. Або вечарам сядзіш каля вогнішча, дзе вараць бульбу з соллю, падкладаеш трэскі і слухаеш, як шморгаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶