Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
ЛЯ'ПА ж. Рот. От заткні ляпу i не брашы абы-чаго. МАЖДЖЫФА ж. Твар, аблічча; галава. Мажджыра ў сенька ў крыві, а сераўно вырваецца. П ад лезь, дак мажджыру растаўку. МАКАТЫФА ж. Галава. Вечно сваю макатыру патставіць, хай бы ш хто другі, дак абязацельно ён. МЫХАЕ'ДЫ, МУХАЕ/ДБІ мн. Губы з ротам. А ты п яму па мы(у)хаедах, хай бы ведаў, ак сляпіцаю лесці. НЮ'ХАУКА ж. Нос. Ад гэтае смярдзюхі (самагону) i нюхаўка зрабілася к (як) сліва. РА'ЖКА ж. Галава. Падымае, чалавечэ, з гразі сваю рашку i просіць расолу ў от, браце, карціна! СЛУХА'УКА ж., СЛУХА'УКІ мн. Вушы. Здэцца й галава ак галава, й слухаўкі на месці, а хоць трубі — нічогенъко ні чуе, ХАБО'ТНЯ ж. Рот. Мусіць, прыдзецца заехаць па хаботні, каб болыи i ні бзыкаў навет. ХЛЕБАГРЬГЗКА, ХЛЕБАРЭ'ЗКА ж. Рот з зубамі. Закрый хлебагрыску i ні рыпайсе. Схапіў, браце, пляшку ў хлебарэску, i добрэ, што ні коўтнуў: гэто ж быў уксус. ХРАПАЧЬГ мн. Твар. Куды яму выбіраць с такімі храпачамі — ужэ браў бы, хто йдзе (замуж). ШЧАРБЯЛГ мн. Зубы. Вечно ў яго шчарбялі на верее, ржэ й ржэ бездайладу. Розныя істоты, праддоеты i звязаныя з імі паняцці АГІСГК м. 1. Ненармальнасць псіхікі; нервовасць. Што гэто за апсік на цябе напаў? 2. Адганяльны #выгук на катоў. Апсік, кап ты здох!б. Састаўны кампанент фразеалагізма даць апсік адмовіць'. Падлазіў, падлазіў, насіў цукеркі, a яна сераўно дала апсік. АСЯНЧУЖ м. 1. Прыведзенае восенню цяля, ягня, парася. Пару асяньчукоў (кабанчыкаў) гадую, мо якую капейчыну абаб'ю. 2. жарт. Дзіця, народжанае восенню. ё н, браце, у мяне асяньчук: акрас на Кастрьічнік paдзіўсе. АХА'ПТУС м. 1. Ахапак. Цэленькі ахаптус каўроў прывалок аднекуль — от ужэ ш i праныра. 2. Хап (ад хапаць, цапаць). А ён яго ахаптус за каўнер — i ў сільсавет. Ахаптус мяне на рукі i давай кружыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абабю, ляпа, мухаеідбі, мыхаеды, нюхаука, ражка, слухаука, слухаукі, хаботня, хлебарэзка
7 👁
 ◀  / 289  ▶