Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
пуздэрку ні вельмо гадзіць хочацца. Хай сабе ŭ пуздэрак, але чалавек. ПУСТАЛЬГА' м. ГІуста?домак. Дзе ты вечно, пустальга, прападаеш? Хібо табе дому свайго німа, што ты валочыссе? ПУЦ м. Тугадум. Такая ш тупіца, такое ш падло, такі ш пуц — прайдзі белы свет, ні знойдзеш. РАБЭ'ЙЗА м. Чалавек з рабаціннем на твары. Ты naглядзі нно неку рабэйзу i тую ўсе любець* РАСКІДО'ХА, РАСКІ'ДУХА ж. Раскідлівая жанчына. Чорт яго ведае, што рабіць ca сваёй раскідохай: ніяк капейка ні задзержваецца — i куды яна ні прэ гэтых нішчасных грошэй. РО'ЗДУР, РО'СПУСТ м. Раздураны, распушчаны чалавек. Быў роздур змалку, так i памрэ — усё ўсенькае яму зрабі, а ён только на гатовенькае лапкі паложыць. Лепш даць папругі змалку, чым патом роспустам будзе. РЫЛА'Ч м. Чалавек з непрыгожым тварам, A божэ ш мой божэ, а што ж гэто робіцца? Кап то ўсякіе рылдчы i то светам чаўплі. y САБАКАВА'ТЫ прым. Збродлівы. Сабакаватаму ŭ дрэнчыць цягацца. СЛІНЬКСУ м. Слінявец, Ну, а за такога слінька нізашто ні пашла n. # СЛЯПУНДРА' м. Сляпак. А куды ш ты глядзеў, а сляпундра ш ты! СМАРКЕ'ЛЯ ж. 1. Смаркач. Oŭ, гадасць гэта, смаркеля ш гэта, падло гэтае — i ён нешта крычыць. 2. Дзіця. Ідзі, смаркеля, нос вытры. СМЯРДЗЮХАгм. i ж. Неахайны чалавек. Калі гаспадыня смярдзюха, то ŭ у хаце смярдзіць. СМЯЛЕ'Ц, СМЯЛЯ'К м. 1. Той, хто хваліцда сваёй смеласцю. Знайшоўсе сьмялец мне — хібо только з жонкай ваюе. 2. Іран. Баязлшец. От i смяляк! Ак угледзеў злодзея, дык у кусты схаваўсе. СТРАХАПУ'Д, СТРАХАПУ'ДЗША м. Чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам. Куды ты выбіраессе? Паглядзісе ў вістэрко (люстэрка), ты ж страхапут, Ki йдзі, кажу, страхапудзіна! Цябе ш людзі баяцьмуцца. СТРЬГНГЕЛЬ м. Худы, тонкі, высокі чалавек. Мусіць, наш бацько й памрэ стрынгелем, СЦЯГА'Ч м. Бадзяга, валацуга. Ці ж добрэ табе сцягачом жыць? Жанісе, дык асядзеш недзека ў адном месці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рабэйза, раскідуха, рылач, сабакаваты, смялец, смярдзюхаrм, страхапудзша
4 👁
 ◀  / 289  ▶