Старонка 203
◀ / 289 ▶
грудной клеткай. Ого! Ты, брат ты мой, настаяшчы грудзявека. ГРЫЗА м. Жмінда. От грыза дак грыза! Грызе й грызе ак іржа жалезо. ГУТЫРА ж. Тоўстая непаваротлівая жанчына. Здэцца й гутыра, а танцуе лёхко. ДЫБАК м. Чалавек з тонкімі і вялікімі нагамі. Гэтаму дыбаку ложка ні падбярэш, дак спіць на падлозі. ЗАДЗІРАЙКО м. Той, хто задзірае галаву ўверх без патрэбы. Ля задзірайка так граско, што аш машыны гразнуць. ЗАЯДА м. Заядлы чалавек. Калі сашчаміў зубы ды калі рвануў з усяе сілы, дык цэлае прасло выламаў — от заяда! ЗІКРАТЫ прым. Вірлавокі. Сама зікрата, дак і дзеці зікратые. ЗІКРАЧ м. Зіркаты чалавек. Вылупіў, зікрач, свае бельмы й стрыжэ імі, ну, думаю, капут. ЗЛЁПАК м. Таўстун. Навыроджвала (нарадзіла) некіх злёпкаў, дык ніхто й глядзець ні хочэ. ЗУБАЧ м. Чалавек з ненармальнымі зубамі. Чаго выскаляессе, зубач?! Думаеш, ні нойдуць на цябе ўправу! З'ЯД м. Вельмі злосны чалавек. Такі ж з'ят, аж зубамі скіргічэ — от бо вырадак! КАЛМАЧ м. Кудлач. Ідзі, калмач, зачашысе, а то страшно глядзець. КАРАВЕЦ м. Мурза. Кап то караўцы камандавалі — ў іх жэ ж бані нават німашака. КАРАКУЛЬ м. Няўдаліца. Куды ж ты пнессе, каракуль? Што табе тут трэбо? КАШЛАЧ м. Калашман. Глядзі, Мар'ё, унянё (вунь) кашлач твой цягнецца. КАШЛЮН м. Той, хто кашляе вельмі. Дальбог жэ ш, як выходзіла (замуж), ну, ні быў такі кашлюн. КОЛМЫК м. Кучаравы чалавек. Ты з роду колмык ці накручваеш? КРАСЛАЧ м. Калашман. Хопіць табе, краслач, тут аціracца — ідзі лепш патперажысе як трэбо. КРЫВЯНДА м. Крывуля. Кудэю ты, крывянда, соўваессе, хібо табе лепшай дарогі бох ні даў? КРЫКЛІВЕЦ м. Крыкун. І трэбо ж было за такого крыкліўца пайсці замуж — чуць што, дык дзярэ горло. КУРДУПЕЛЬ м. Малы і тоўсты чалавек. Колісь ба-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶