Г. М. Малажай АЦЭНАЧНЫЯ НАЗВЫ АСОБЫ 3 ГАБОРАК БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЩ Бытуе даўняя прыказка «Як пражывеш, так i праслывеш». I сапраўды, людзі хутка прыкмячаюць адметнае ў характары, паводзінах, знешнім выглядзе сваіх родных, суседзяў, знаёмых, нават выпадковых сустрэчных. Прыкмячаюць i, гаворачы пра іх, ужываюць словы, якія выразна характарызуюць чалавека па яго адметных рысах. Падобныя характарыстычныя словы, або ацэначныя назвы асобы, складаюць значную частку лексічнага багадця народнай мовы. Многа іх i ў гаворках Брэсцкай вобласці. Пра дбайнага, працавітага гаспадара ў в. Моладава Іванаўскага раёна скажуць тяглш, а ў в. Мачуль, што на Століншчыне, — цягавІк. Хуткую ў працы жанчыну ў першым рэгіёне назавудь огнянка, непаваротлівага, маруднага чалавека — моняло, Г аваркіх, балбатлівых людзей называюць на Брэстчыне па-рознаму: балодт, балута, бдлбутэнь, бдутало, вэрсала/ вырза, галайда, говорун, заговорок, лабайда, лопотун, мыкылянка, мэлькотэнь, плёйтух i інш. Шмат слоў мае жывая народная мова для характарыстыкі неахайных i гультаяватых асоб: абрындала, афёрма, брында, барах&нчыха, голда, динда, драпаста, забрында, залёпанка, зёпа, зёра, кошмола, лёйба, лёха, байбак, бэйла, валюх, вахрии, зашолопа, либур, лантух, лётра, лында, ныхлюя, кошма І інш. Гэты тэматычны пласт лексікі ў гаворках Брэсцкай вобласці надзвычай багаты i адметны. Ацэначныя назвы асобы — каштоўны матэрыял для розных лексікалагічных назіранняў. Хаму ў нас з'явілася думка сабраць гэтыя словы на Брэстчыне i скласці тэматычны слоўнік экспрэсіўнай лексікі гаворак Брэсцкай вобласці. У гэтым артыкуле ўвазе чытача прапануецца частка зафіксаваныхслоў. 13. Зак. И
Дадатковыя словы
балбдт, балўта, вахрйй, вэрсалаі, гблда, дйнда, зашолбпа, зявілася, кошмбла, лйбур, мбняло
6 👁