Старонка 190
◀ / 289 ▶
ЦОК. Гл. цмок. Цок яго прі маткі: пыкрасьнеў як рак. ЦОП. Пра хуткі рух. Цоп і сядзіць. Пра пэцканне. Цоп, цоп па лужыні. ЦОП-ЛОП. Гл. лап. Цоп-лоп, айдзе тэя грошы. ЦУП. Гл. цоп. Цуп і села, сьмяецца, а што ёй. ЦУР. Пра цячэнне вадкасці. Сыўрыдка цякець ручайком — цур-р. Цур-р каплі с крышы. ЦЫГ. Пра ціўканне. Ціпляты цыг, цыг біс квакухі. Гл. цмыг. Цыг, цыг, каб айдзе пылытацца. ЦЫР. Пра даенне. Мама кароўку доіць цыр-цыр. ЦЫР-ДОЙ. Тое ж, жарт. Цыр-дой — сырадой. ЦЫЎ. Пра морганне. Нядужа ета красіва цыў, цыў. Гл. цыг. Ціплёнык адбіўся, цыў, цыў ны грідах. ЦЫЎК. Пра аднаразовае морганне. Цыўк ды рукою за вока. ЦЫЦ. Загад змоўкнуць, маўчаць. Цыц, уніміся. Цыц, чаго разрюмзыўся. ЦЭП. Гл. лап. Цэп туды-сюды, айдзе ты будзіш іскаць. ЦЭП-ЛЭП. Гл. лап. Гаворіць, клаў у пячурку, цэп-лэп, а німа. ЦЮК. Пра ўдар (звыч. вострым прадметам). Цюк тыпаром лі нагі. Цюк яго дрючком. ЦЮП. Пра пэцканне. Цюп, цюп — ідзець, грязь чуць ні пы калена. ЦЯГУНЬ. Гл. смаргунь. Зы зывязку цягунь, а мяшок брязь і рассыпыўся. ЦЯП. Гл. цюк. Тыпаром цяп за пунію. Цяп чуць ні пы пальцых. Сьвіньня цяп зубамі. ЧАБУЛДЫХ (чубулдых). Гл. булдых. Чубулдых у сажылку, во табе рытазейнічыць. ЧАБУРДЫХ (чубурдых). Гл. булдых. Вядро вады чубурдых у сьвінноя цеста. ЧАБУРХ (чабурьх). Пра падзенне ўніз. Чабурьх у ямішчу, як ногі ні пывыкручывыў. ЧАРЭП (чареп). Пра чэрпанне. Чареп, чареп ложкыю гушчу сы дна. Чареп — цягніць іс-пыды дна кусок мяса. ЧАХ. Пра ўдар. Чах тыпаром, зы адною каплію ні астаўся біз рукі. ЧВЯК. Пра рэзкі ўдар. Чвяк яму між вушэй.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶