Старонка 164
◀ / 289 ▶
СТУДЗЕНЬ ж. Студзіна. Авечыя ногі ні на што больш ні гадзяцца, як толькі на студзянь. СТУПАК м. Ступня. Па адбітых на пяску ступакох нох можно бачыць, якая гурасьць. СУГНЕД м. Сугней. Пасунуўсё як сугнёт, ні сказаўшы ні слова. СУКАРКА ж. Сукаратка. Нітак моцно усукваць ні трэба, бо потым сукаркі мяшаюць пры рабоці. СУРАВЕЖКА ж. Сыраежка. Суравежак то, здаецца, і много трапляяцца, але ўсё больш чарвівыя. СУРАМЯТНЫ прым. Сырамятны. СУРАМЯЦЬ ж. Сырамяць. Гужэ ў хамуце павінны быць толькі сурамятныя, а сурамяць рабілі самі, абы было ш чаго. СЦЯЖАР'Ё н. Стажар'е. Сьцяжар'я лажы высакавато, каб ніякая павотка да сена ні дастала! СЫБОТА ж. Субота. Заўсюды ў сыботу ранней канчалі работу на полі, каб яшчэ дома што зрабіць, чаго ў нядзелю ні можно. СЫПОНЯ ж. Супоня. Сыпоню трэба гэдак завязваць, кап мігам мох разьвязаць, як конь паваліцца ці ўгразьня. СЯЛЯДЭРА ж. Сырадэля. Сялядэру можно два разы касіць за лето, як адна пасеяна, а як па жыці — то толькі рас, восянью. ТАЎСТАМАТЫ прым. Таўставаты, таўсматы. Да бегу ён ні гадзіцца. Такі таўстаматы, што дзесяць шагоў зробіць — і засапецца. УГАДЗЬКО м. Угадчык. Дзяцько-угацько, угадай колькі ў мяне кароў — аддам абедзьві! УДУБЯНЕЦЬ зак. Удубець. Ідзі пагрэйся трохі ў хаці, ато саўсім удубянеў, аж губы пасінелі! УЗДАРАЖЭЦЬ зак. Падаражэць. Кажды гот, як садавіна ў людзей ні ўродзіць, дак і на базары ўздаражэя. ФЛЯНЕЦ м. Флянс. Хвойнік трэба садзіць густавато, бо ні кажды фляняц прымяцца, лепш потым прарэдзіць, дзе будзя загусто. ХВАСЯНУЦЬ зак. Хвастануць, хвоснуць. Што ты ўсё нокаяш, хвасяні добро пугаю, дак пабяжыць! ХЛУДЗІНА ж. Хлуд. Ад іхняго сабакі ты гэтым дупчыкам ні абаронісься, вазьмі добрую хлудзіну! ХУДНЕЦЬ незак. СХУДНЕЦЬ зак. Худзець, пахудзець. Нешто сьвіня раптам начала худнець, мусіць захварэла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶