СТУ'ДЗЕНЬ ж. Студзіна. Авечыя ногі ні на што болый ні гадзяцца, як толькі на студзянь. СТУПА'К м. Ступня. Па адбітых на пяску ступакох нох можно бачыць, якая гурасьць. СУГНЕ'Д м. Сугней. Пасунуўсё як сугнёт, ні сказаўшы ні слова. СУ'КАРКА ж. Сукаратка. Нітак моцно усукваць ні трэба, бо потым, сукаркі мяшаюць пры рабоці. СУРАВЕ'ЖКА ж. Сыраежка. Суравежак то, здаецца, i много трапляяцца, але ўсебольш чарвівыя. СУФАМЯТНЫ прым. Сырамятны. СУ'РАМЯЦЬ ж. Сырамяць. Гужэ ў хамуце павінны быць толькі сурамятныя, a сурамяць рабілі самі, абы было ш чаго. СЦЯЖАФ'ё н. Стажар'е. Сьцяжар'я лажы высакавато, каб ніякая павотка да сена ні дастала! СЫБО'ТА ж. Субота, Заўсюды ў сыботу ранней канчалі работу на полі, каб яшчэ дома што зрабіць, чаго ў нядзелю ні можно. СЫПСУНЯ ж. Супоня. Сыпоню трэба гэдак завязваць, кап мігам мох разьвязаць, як конь паваліцца ці ўгразьня. СЯЛЯДЭФА ж. Сырадэля. Сялядэру можно два разы касіць за лето, як адна насеяна, а як па жыці — то толькі рас, восянью. ТАУСТАМА'ТЫ прым. Таўставаты, таўсматы. Да бегу ён ні гадзіцца. Такі таўстаматы, што дзесяць шагоў зробіць — i засапецца. УГА'ДЗЬКО м. Угадчык. Дзяцько-угацько, угадай колькі ў мяне кароў — аддам абедзьві! УДУБЯНЕ'ЦЬ зак. Удубець. Ідзі пагрэйся трохі ў хаці, ато саўсім удубянеў, аж губы пасІнелі! УЗДАРАЖЭ'ЦЬ зак. Падаражэць. Кажды гот, як caдавіна ў людзей ні ўродзіць, дак i на базары ўздаражэя. ФЛЯ'НЕЦ м. Флянс. Хвойнік трэба садзіць густавито, бо ні кажды фляняц прымяцца, лепш потым прарэдзіць, дзе будзя загусто. ХВАСЯНУ'ЦЬ зак. Хвастануць, хвоснуць. Што ты ўсё нокаяш, хвасяні добро пугаю, дак пабяжыць! ХЛУДЗІ'НА ж. Хлуд. Ад іхняго сабакі ты гэтым дупчыкам ні абаронісься, вазьмі добрую хлудзіну! ХУДНЕ'ЦЬ незак. СХУДНЕЦЬ зак. Худзець, пахудзець. Нёшто сьвіня рантам начала худнець, мусіць захварэла. п
Дадатковыя словы
бўдзя, вбсянью, густавйто, гўрасьць, загўсто, мбцно, пасўнуўсё, стажаре, студзень, стўдзянь, сугнед, сукарка, суравежка, сцяжафё, сыбота, сьцяжаря, сўрамятныя, таустаматы, угадзько, удубянець, уздаражэць, усўкваць, флянец, хвасянуць, хлудзіна
3 👁