Старонка 160
◀ / 289 ▶
ўжо слабое, як пападзецца добры калдыбан, дак могуць сьпіцы пасыпацца. КАЛЬВО н. Каліва. Куры ўбіліся ў агаротчык і выграблі ўсю расаду, да пасьлёдняго кальва. КАРК м. Карак. А, які зь яго толк — вот сеў бацьком на карк і ні думая, як самому жыць. КАРКАЖАВАТЫ прым. Каржакаваты. Ён хоць малы, але каркажаваты, моцны. Я помню, як ў мліне на Міранцы ніхто ні мох мяшка пярат сабою занясьці наверх, а ён занёс. КАРЭМУСЛО н. Каромысел. На карэмусьлі ляхчэй вёдра нясьці, як у руках, і ногі ні паабліваяш. КАЦАЛАПЫ прым. Касалапы. Чаму ты гэдакі кацалапы — усё ў цябе з рук падая! КАЧАРАНЯ н. Качаня. Качараня ўмёя плаваць адразу як вылупіцца зь яйца. КНІГА ж. Кнігаўка. Яе мусіць таму назвалі кнігаю, што ўсё крычыць «кі-і-гі!» КРЭЙЗАЦЬ незак. ПАКРЭЙЗАЦЬ зак. Крэмзаць. Нашто ты пакрэйзаў цятраць? Яна ж яшчэ трэба будзя. КРЫЖАВАНКА ж. Скрыжаванне. На крыжаванцы раней стоўп стаяў, там было напісано, колькі вёрст да Міра! КУКУЛЬКІ мн. Куколь. Гэты гот у пшаніцы много кукуляк расьце. Іх трэба вырываць, бо муку зачарняць. КУНДЗЮК м. Кіндзюк. Пад'есьці то я ні пад'еў, але кундзюк трохі набіў, да вечара вытрываю. КУПАР м. Куфар. У купар складвалі ні толькі палатно, але і чыстую адзежу, сьвяточную. КУРАПАТА ж. Курапатка. На курапат рабілі велькія абручэ с петлямі, лажылі іх на полі або нават за гумном і засыпалі мякінаю. ЛАХАМІДА ж. Лахман. Нашто ты адзеў гэту лахаміду, як бутто лёпшаго німа? МАЗУЛЬ м. Мазоль. Трэба добро накручваць анучу, каб зборак ні было, бо скоро мазуль натрэш. МАЛОДЗІВО н. Малозіва. Малодзіво абязацяльно трэба добро здаіць, бо як пярагарыць, дак вым'ё спорціцца. МАЧАКА ж. Мачанка. На сьвято даўней мы заўсюды рабілі мачаку, ці с атварагу, ці варылі с пшанішнаі мукі зь мясам і кілбасою. МЕРГАВАЦЦА незак. ПАМЕРГАВАЦЦА зак. Мер-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶