Старонка 155
◀ / 289 ▶
ПАДВАЛІНЫ мн. Чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі. Для падвалін бяруць здаровыя палена, бронь трухлявых кап ня было. ПАКЛЁС м. Падоўжная жэрдка, пры дапамозе якой замацоўваюцца кожныя дзве лаўкі плыта. 2. Звязванне дзвюх лавак плыта пры дапамозе жэрдкі. ПАКЛЯСАВАЦЬ зак. Звязаць лаўкі плыта жэрдкай. Перш лаўкі паклясуй, а потым крыжыць будзям. ПАПЯРОЎКА ж. Акораны ельнік даўжынёй ад 2 да 10 м, які ідзе на выраб паперы. ПАРОЦЬ незак. Памагаць дрэву, якое сплаўляецца моллю, плысці; разбураць заторы. Сплаўшчыкі паролі дзераво на Шубінскай канавя, то сянакос ня затапіло вадою. ПАС м. Плыт з доўгіх бярвенняў, шырынёй каля 4 м. Па Краманьской канавя будзям гнаць пасы, а потым на Нёмні збіраць у плыты. ПІЛОВАЧНІК м. Лес, які ідзе на дошкі. ПУСКАЦЬ ДЗЕРАВО. Сплаўляць лес. Сплаўшчыкі будуць пускаць дзераво, вада выдзя с канавы і весь сянакос затопіць. РАБІЦЬ КУХНЮ. Рыхтаваць месца на плыце для кастра (пакласці дзёран на палены травою, насыпаць на яго пясок і раскласці касцёр). Рабіць кухню трэба асьцярожна, кап плыт ня запаліць. РАСКРЫЖОЎВАЦЬ незак. Распілоўваць хлыст на часткі патрэбнай даўжыні. Пасля таго як палена ачышчана ад сукоў, яго раскрыжоўваюць на кавалкі. РАЧКІ мн. Дзве невялікія стойкі на галоўцы плыта, куды закладваюць апачыну. Рачкі вычэсваюць дубовыя, кап добра трымалась апачына. РУДАСТОЙКА ж. Вершаліна ад страявога лесу, выкарыстоўваецца для падпорак. Рудастойкі ня сплаўлялі па вадзе, а адразу з рума грузілі на вазы і машыны. САМАВАЦЬ незак. Садзіцца на гак, шараваць плытам па гаку. Правер добра шарыгу, а то на гаку самаваць будзяш, як у час ня паставіш плыт. СПЛАЎШЧЫК м. Плытнік. СПЛОТАЧНЫ прым. Звязаны ў лаўкі (пра лес). ТАПЛЯК м. Бервяно, якое доўгі час праляжала ў вадзе. ТАЧКОЎКА ж. Умоўны знак (кропка), які ставяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶