Старонка 152
◀ / 289 ▶
А. К. Усціновіч ЛЕКСІКА ПЛЫТАГОНАЎ ПРЫНЯМОННЯ Сплаў лесу ў Прынямонні здаўна быў тым заняткам, які разам з земляробствам адыгрываў значную ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва. Займаліся сплавам лесу ў мінулым пераважна малазямельныя сяляне, а часам і гаспадары або члены іх сямей, вольныя ад тэрміновай работы па гаспадарцы. Сплаўшчыкі (плытагоны) займаліся лесам цэлы год. Зімой рабочыя секлі віткі, круцілі іх, валілі лес, ачышчалі дрэвы ад сукоў, раскрыжоўвалі (распілоўвалі на часткі патрэбнай даўжыні), а затым вывозілі на рум, часам цягнулі цэлымі хлыстамі, не раскрыжоўваючы. Зараз часцей чыкіруюць лес, г. зн. грузяць і вывозяць трактарамі на рум. Спецыфіка працы плытагонаў уплывала, зразумела, на іх мову. Шмат цікавага і своеасаблівага назіраецца і ў прафесійнай тэрміналексіцы і фразеалогіі. У гэтай падборцы пададзены некаторыя спецыяльныя словы і выразы прынямонскіх плытагонаў, запісаныя ад бацькі, Бакуновіча Канстанціна Ільіча, жыхара вёскі Купіск Навагрудскага раёна, які больш чым 40 год да 1968 г. вязаў і ганяў плыты па Нёмане і яго прытоках. АКАРАЦЬ незак. Знімаць кару з хваёвых дрэў стругам, скобляй. На румя акаралі дрэвы, сушылі, а потым вязалі на вадзе. АПАЧЫНА ж. Вялікае вясло, якое служыць рулём на плыце, будучы ўстаноўленым на першай лаўцы (гл.) яго. Як гоніш плыт ды пападзеш у буру, то аш крывавыя мазалі на руках ат апачыны. АПЛАЎЛЯЦЬ незак. Змацоўваць некалькі калачоў (гл.) у плыце доўгімі жэрдкамі. Як будзяш аплаўляць калачы, то іх трэба лажыць упоперак да жэрткі. БАЛАНС м. Яловы лес, які ідзе на паперу. Грузілі мятровы і двухмятровы баланс на машыны. БАРБАРА ж. Вяроўка, канат з гардзялёў або дроту з завостранай палкай на канцы для тармажэння плыта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶