Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
ны Рагач., Смычок Б.-Каш. (Плытнікі гокаюць: го-го, на арала!), Бярозаўка Глус., Ворнаўка Карм., Залессе Чач.; сплавшчикь м.— Радастаў Драг.; сплавшчык— Сушыцк ПІН.; сплаушчык — Саланое Віл., Якубова Рас., Беразіно, Петрыкаў, Хваенск Жытк.; сплаушчык — Маеты, Тухавічы Лях, Курына Віц., Беразіно, Петрыкаў, Хваенск Жытк.; сяк — Курына Віц. Назвы старшых плытагонаў Атаман — адказны за плытагонаў i стан плытоў. Азяраны Рагач., Холмеч Рэч., Смычок Б.-Каш., Хваенск Жытк. (Атаман камандоваў лабякамі.), Ласіцк i Сушыцк Пін.; дубовік — Палік Барыс., Беразіно (Дубовік адказваў за цэлы караван плытоў.), Смычок Б.Жаш., Лобжа Клім., Залессе Чач., Петрыкаў, Хваенск Жытк.; ротман — Масты, іуіасты ГІравыя Маст. (Ротман едзе наперот, i як небяспечнае месца, глядзіць, ці пяройдуць плыты, i падае каманды: трымай лево, трымай право!); рэтман — Галубы Маст.; рэцьман — Галубы Маст.; рэчман—:Маст'ы; штырнік — Рыбчына Віл., Дружылавічы Ів. " Караваншчык — адказны за караван плытоў. Мішневічы Шум., Якубова Рас., Курына Віц., Смычок Б.Каш., Холмеч Рэч.; къраваншчык — Машканы Сен.; падрадчьік — Смычок Б.-Каш.; падрядчык — Курына Віц. (Што корніку — той за адзін, а падрядчык за дваццаць платоў атвечаіць). Кбрнік — адказны за плыт у караване, гонцы. Курына Віц. Назвы радавых плытагонаў i рабочых на лесасплаве Галаўнік — плытагон, які кіраваў плытом, знаходзячыся ў галаве. Масты Правыя Маст., Галубы Маст., Бакшты Іўеў., Холмеч Рэч.; головнык — Ласіцк Пін.; галаўной — Масты; гьлаўной — Машканы Сен.; галаўны — Масты, Беразіно («Кладзі стрыкі!» — крычыць галаўны, які стаіць уперадзе.); галаўчасты — Семяноўка Гайн.; пірадавой — Валосавічы Акц.; пірадавы — Саланое Віл.; пірэдні — Курына Віц., Петрыкаў, Хваенск Жытк.; пірядавы — Курына Віц.; пярэдні — Саланое Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рбтман, сплавшчйкь
3 👁
 ◀  / 289  ▶