С. Г. Лобач НАЗВЫ РАБОЧЫХ НА ЛЕСАСПЛАВЕ У гэтым артыкуле падаедца матэрыял аб беларускіх народных назвах аісоб, якія выконвалі розныя віды работ на лесасплаве (на прыстані, дзе лес рыхтавалі i вязал! ў плыты, i на плытах пры сплаве). Матэрыял сабраны ў трох найбольш значных для сплаву лесу беларускіх рачных басейнах — ДняпроўскаПрыпяцкім, Заходнедзвінскім i Нёманскім. Назвы, якія прыводзяцца ў артыкуле, пашпартызуюцца (указваецца вёска, дзе назва запісана, i раён). Приняты наступныя скарачэнні раёнаў: Акц.— Акцябрскі, Барыс.— Барысаўскі, Б.-Каш.— Буда-Кашалёўскі, Віл,— Вілейскі, Віц.— Віцебскі, Гайн,— Гайнаўскі павет Беластодкага ваяводства ПНР, Глус.— Глускі, Докш.— Докшыцкі, Драг.— Драгічынскі, Жытк.— Жыткавіцкі, Ів.— Іванаўскі, Іўеў.— Іўеўскі, Карм.— Кармянскі, Клім,— Клімавіцкі, Кобр.— Кобрынскі, Лун,— Лунінецкі, Лях.— Ляхавіцкі, Маст.— Мастоўскі, Пін.— Пінскі, Рагач,— Рагачоўскі, Рэч.— Рэчыцкі, Сен.— Сенненскі, Чач.— Чачэрскі, Шум.— Шумілінскі. Агулыіыя назвы плытагонаў Арэль м,— Семяноўка (Лёскамі кіровалі от бэрэга арэлі.) i Старое Ляўкова Гайн.; бальнік — Дружылавічы Ів.; бальнык — Ласіцк Пін.; бальшчык — Сушыцк Пін.; ганак — Мішневічы Шум.; ганкоўшчык — Курьіна Віц.; ганошнік — Машканы Сен.; гдншчык — Саланое Віл., лавачнік — Саланое Віл.; лаўнік — Беразіно Докш.; пасовнік — Сінкевічы Лун.; пасовэць м.— Пяркі Кобр.; плавик — Моталь Ів.; плысак—Дружылавічы Ів., Пяркі Кобр.; плытаедн— Глівін Барыс., Холмеч Рэч.; плытагоншчык — Рыбчына Віл.; пльітнік — Масты, Масты Правыя i Галубы Маст., Саланое Віл., Беразіно, Азяра
Дадатковыя словы
плавйк
0 👁