КАДЫЦА ж. Калодка ў коле ад воза. КАПОРЭ, А КАПОРЭ ВОНО прысл. А нічога, а дармо. Гэто ж трэба такому подіятыса, така втрата...— А капорэ воно, ніяк пэрэжывэмо.— Та воно ж так, вы тількы нэ бэдуйтэ, заходьтэ...— Дякуемо, прыйдэм.— Постуйтэ, загабавса комнірэц, я вам поправлю.— А капорэ, нэ до гэтого, і так зыйдэ.— Побігла б, зайняла б колійку, нішчо выкынулы на свято, а зарэ, мусыть, пізно.— Капорэ, обыйдэцца цыганьскэ вэсільле без марціпанув. КАЧАВЫЛО н. Месца, дзе качаўся конь. Постуй, нэ влізь в качавыло, а то будэ чырак. КЛІВНЯ ж. Рыбалоўная прылада кломля. КЛЫШАВЫЙ прым. Клышаногі. А колошвы в его шлюх да шлюх, прыдывывса я, ажно він клышавый. КОЖУШОК м. Шчупачок. КОЛОШВА ж. колошвы мн. Калашына, калошы. КОЛЭСНЫК м. Вялікі воз сена. КОЛЭСНЯ ж. Насціл з дошак на возе. КОЛЮН м. Урочнік. Сів як колюн у цвэтах. КОНЦІ мн. Ніткі, адрэзаныя ад кроснаў пасля датыкання палатна. КОРЭЦ м. Дошчачка з дзіркай, у якую ўваходзіць ніжні канец млёна. КОСЯР м. Нож, якім выразаюць жала касы. КОШЭЛІТЫ незак. Балбатаць, гаварыць без сувязі, хутка і абы-што.— Шчо він тобі накошэлів? — Повну бочку црыштантув.— Ну о, і вір такому, кошіль, нэдовірок. КРАЙКА ж. Мярэжысты пояс, вытканы з шарсцяных нітак. КРУГ м. Поўны камплект колаў для воза. КУБЛО н. Гняздо. КУБЛЯТЫСА незак. Корпацца, кешкацца. Чего ты там так довго кубляесса — пора іты. КУЧКА ж. 1. Катух пад прыпекам для курэй. 2. Пучок вырваных сцяблоў ільну, пастаўленых конусам. КЭДЫСЬ, КЭДЮСЬ прысл. Калісьці, некалі, даўней, у старыну. Гізують як бугаі, бо якого завалка воны роблять, от кэдысь було — натягаесса за цілый дэнь, то спыш як убытый, на улыцу нэ потягнэ. КЫДЭРЫ мн. Фалды, трубкі; зборкі ў ніжняй частцы буркі, світкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
113 👁