Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
ММ. Аляхновіч 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ВАЛІШЧА ПІНСКАГА РАВНА Вёска Валішча размешчана ў 35 км на поўнач ад Пінска. Дыялект вёскі адносіцца да брэсцка-пінскіх гаворак. Адзначным некаторыя яе асаблівасці. 1. У новых закрытых складах пад націскам на месцы t вымаўляецца ё, а на месцы о вымаўляецца б (закры- ** тыя ё, д перадаем праз е, о): чоловёк, сусёт, вон 'ён\ плот. 2. Галосны ы больш пярэдняга ўтварэння, чым ы у літаратурнай мове. 3. Перад этымалагічным i назіраецца паралельнае ўжыванне як мяккіх (часцей), так i цвёрдых губных, заднеязычных, з, с (робіты, лапіты латаць', лушпавіна, булькавкі бурбалкі', носіты, повёсіты); зычны л у гэтай пазіцыі заўсёды мяккі (ліпа, ліхі). 4. Перад галосным о пераважае прыстаўны г (горэшнык, гострыты, гораты, ныгодын ніводны'), зрэдку ўжываецца прыстаўны в: вочы; прыстаўны в пераважае перад галосным уувушы, вуліца, навука. Часам прыстаўныя зычныя адсутнічаюць\ озеро, бко} окно — окна. 5. Назоўнікі 3-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку пасля мяккіх зычных маюць канчатак -er маете, костё, мазё, гразё, кроўё. 6. У адрозненне ад большасці брэсцка-пінскіх гаворак прыметнікі назоўнага склону адзіночнага ліку ўжываюцца ў кароткай' форме: чорны, вэлькі, страшны, зэлёзны. 7. У канчатках інфінітыва пасля мяккіх зычных на месцы i пад націскам вымаўляецца e: вэстё, нэстё, пэктё, сэктё, ітё, тэктё, во'локтё, грэбтё, поўсьтё паўзці'. ' У Валішчаўскай гаворцы пашыраны таксайа такія лексічныя ўтварэнні, як зарэка — зараз, тамэка — там, тожэка — таксама, трэбака — трэба, тутэка — тут, тэпёрэка — цяпер, а таксама дэнъ — дзе-небудзь, хтонь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбчы, волоктё, вўліца, навўка, ныгбдын, тбжэка, тўтэка, уувўшы, чбрны
2 👁
 ◀  / 289  ▶