Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ПРАВОЛЬНА прысл. Прывольна, раздольна. Правольна ім жыць там на хутьры. Гарадок. ПРАВЫ мн. О НЕ Ў ПРАВАХ. Быць не правым, памыляцца. Вы ш ні ў прьвах, Аксёньцевіч! Сянно. ПРАВЫ прым. Правы, процілеглы леваму. Нагу правую ўпярдт i гуварьіць тры слдвы. Леснікова. ПРАГАВАРЬІЦЬ зак. 1. Прагаварыць, пераказаць. Тры разы прагавары пад вёчар: Святы Самсон, сасніся сон. Каралевічы. Во, гавару, прьгьварыў, мджа сам сабё ссурдчыў. Hi нада было так nipam людзьмі казсіць так. Фасаўшчына. 2. Абмеркаваць, абгаварыць. Дувайця прьгаворым, што здзёлъцъ. Запруддзе. ПРАГАКАЦЬ зак. экспр. Парваць танцуючы. Прагакаіш з лазы лапці. Неўгадава. ПРАГАНЯЦЬ незак. перан. Запіваць што-н. А чагд ш вы мьлаком ні прьганяіці. Нямойта. ПРАГАРАЦЬ незак. Прагараць, станавіцца дзіравым. А раныйы пддмаскі дзёлалі: сала ў трапачку ілі здор i мазалі скавароду, каб ні прагарала. Дольдзева. ПРАГІНАЦЦА незак. Прагінацца. Стандвяцца nam страпілы па балкам патпдры, ійтоп стратлы ні прагіналісі. Нямойта. ПРАГЛЁДЗЕЦЬ зак. 1. Празяваць, прапусціць. Я во праглёжу, а ты заб'ёшся. Багданава. 2. Праглядзець, не выявіць захворвання. Праглёдзелі мянё ўрачы. Цясішча. ПРАГЛЫНУЦЬ зак. Праглынуць. Саўсім нямджна было праглынуць. У рот укладу — ні магу праглынуць. Нямойта. ПРАГНАЦЬ зак. 1. Прагнаць, выгнаць. Kan старыя людзі былі, яны n усгх з зямлі прьгналі. Hi рабдтаіць ніхтд цяпёр. Гарадзец. 2. Зрабіць пракос. Во так пьласу прагдніць. Серкуці. ПРАГОЙ м. 1. Агароджаны праход, дарога, па якой ганяюць кароў. Прагой каровам - ёта пляцёнь запліталі, кап каровы ні шлі на пасёвы. Прагой гарддзяць, карду ганяць. Нямойта. У прагоні пъстьяла,, аш ён ідзёць. Рулёўшчына. 2. Частка агароджы паміж двума суседнімі слупамі; прасла. Прагой ёта, a хтд прасла кажыць. Манголія. Между сталоду гёта, гавдраць, прагдн. Гарадзец. Тры праздны згардды вывалілі. Ульянавічы. ПРАГОННЫ прым. о ПРАГОННАЕ БЯРНО. Апошняе, верхняе бервяно зруба, на якое кладуцца бэлькі. Прагдннае бярнд — на ім лджацца балькі. Нямойта. ПРАГРАВАЦЦА незак. Добра сагравацца. Катдрыя лучча прьгрьвалісі, тыя вывілісі [пра куранят, качанят]. Каралевічы. ПРАГУЛША ж. Прагаліна; бязлесая прастора. Прагуліна - німа лёсу. Дзе ні вырубата, так прагуліна, лёсу німа. Манголія. ПРАГУЛКА ж. Несур'ёзны занятак. Прагулка, а не работа ў ЛТП. Нямойта. ПРАГЩ незак. Прэгчы, пражыць. Гарох праглі i варылі. Каралевічы. ПРАГЦІСЯ незак. Прэгчыся, пражыцца. На скьвародзі пражэцца гардх. Kaралевічы. ПРАГЧЬІСЯ незак. Прагнуць, хацець. Яё душачка пражэцца гуляць. Ульянавічы. ПРАДАВАЦЦА незак. Прадавацца, прадаваць. Там хата пръдаёцца, кутлі гёту. Вялікі Азярэцк. Ёсь, прадаюцца хаты. Латыгаль. ПРАДАВАЦЬ незак. Прадаваць. / скот, i свінёй прывазілі, прьдавалі. Багданава. Скот прьдавалі, кароў, свінёй. Дольдзева. Hi прадавай карову! Неўгадава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаварў, дўшачка, забёшся, кардў, лўчча, магў, нагў, несурёзны, праглынўць, прагўлка, прагўлша, прагўліна, пьласў, сталбдў, укладў, хўтьры
3 👁
 ◀  / 409  ▶