Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
п ПРАБІЦЬ зак. Прабіць, пракалоць. Прабіла кожу кардва кардве. Гарадзец. Прабіла бок карова. Рассвет. ПРАВОЙ м. 0 ПАЦУЛУВАЎШЫ Ў ПРАВОЙ. Не застаць нікога дома, пастаяць перад замкнёнымі дзвярыма. Пацулуваўшы ў пробой, я назад. Савінічы. ПРАВОЙ м. Інструмент для прабівання, высякання дзірак; прабойнік. Пробой быў, дьіркі прабіеалі, разганялі. Жохава. ПРАБОЙКА ж. Toe ж. Прабойкі дыркі прабіваць у жалёза. Мянюцева. ПРАБОЙНІ мн. Дзіркі, якія прабіваюцца прабойнікам. Прабдині прабіваюць, дзіркі у жалёзе. Мянюцева. ПРАБУКСАВАЦЬ зак. Прабуксаваць, забуксаваць. Паля дрэнныя, трактар прабуксуіць, i нічдга не зардбіш. Гарадзец. ПРАВЫ ЦБ зак. 1. Адбыць, праваяваць. Ён прабыў сем гадоў на фрднце. Баравікі. 2. Пражыць. Я прабыў шэйсят пяць гадбу, i не было такого ўрьджая, як тады быў. Фасаўшчына. ПРАВАЖАЦЦА незак. Праважаць, праводзіць. Пайшла праважацца. Каралевічы. ПРАВАЖАЦВ незак. Суправаджаць. Калі-нёбудзь ідзёш, i воўк пръважтцъ. Міцюкова. О ПРАВАЖАЦЬ УМЁЦЬ. Рабаваць, разбойнічаць, красці. У Рубяжы былі людзі, што пръважаць умёлі. Рубежніца. ПРАВАЛША ж. Праваліна, упадзіна. Тъкая раўчына, прьваліна тъкая, зрова крынгчка цячэцъ. Вялікі Азярэцк. ПРАВАЛІЦЦА зак. Праваліцца. Прьвалісся [у дрыгве] - аж нідзё кънца німа. Запруддзе. О ПРАВАЛІСЯ ЯНО СКРОЗЬ ЗЯМЛІ! Згінуць (у праклёнах). Прьваліся яно скрозь зямлі, тъкая жызня! (праклён). Міцюкова. ПРАВАЛЯЦЬ зак. Прагультайнічаць. Ніважна, кім бы ня быў, абы ні пръвьляў, хоцъ глгну ляпі, усякъя работа важнъя. Каралевічы. ПРАВАРВАЦЦА незак. Варыць некаторы час. Капусны ліст праварваіцца, я муку над хлеб надсыпаю. Самсоны. П РА ВАРЫЦЬ зак. Праварыць, крыху паварыць. Праварыў пячонку, пуп, яёц, унутр прыправы - i тушаная курыца ці вутка. Як тушылі, ў кацёл жыру дасі. Буй. ПРАВЕСЦІ зак. Пракласці. Па дзярэўні асфальт гэты правялі, машыны ёздзюг\ь i кур душаць. Вялікі Азярэцк. ПРАВІДНЫ прым. Які спраўджваецца. Ёсць правідныя прыхьмьці [прыкметы, звычаі]. Ракаў Засценак. ПРАВІЦЦА незак. Сыцець, гладчэць. O, як свінні правюгща am крапівы. Заазер'е. ПРАВІЦЬ незак. Запраўляць алеем. Кісёль правілі алёім. Каралі. ПРАВІЦЬ незак. Служыць, адпраўляць службу (у царкве). Красіва там абёдню правілі. Парэчча. ПРАВОДНІЦА ж. Другі тыдзень пасля Вялікадня. Праводніца - правадзілі Пасху. Нъ праводніцу нъ кладбішча йдуць. Самсоны. На правддніцу ні работалі нічога, празнувачі. Багданава. Послі Паскі церас нядзёлю будзё праводніца. Нямойта. Хаджу на правддищу: сабяромся, пагаворым, вячэраем, успамінаем. Партызаны. ПРАВОДНЫ прым. о ПРАВОДНАЕ ВАСКРАСЁННЕ. Наступная нядзеля пасля Вялікадня. Пдслі Паскі да правдднага васкрасёння нічьзя гарадзгць згардды, а то ні будзя дажджоў (павер'е). Карпавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзя, вўтка, гадбў, дўшаць, заазере, капўсны, кўрыца, мукў, павере, прабдйні, прабуксўіць, правбдніца, пячбнку, сабярбмся, тўшаная, тўшылі, унўтр, хаджў
4 👁
 ◀  / 409  ▶