ПЕРАРУП м. Папярочная сцяна, якая падзяляе трысцен на дзве палавіны. Пяцісцёнка – ета с прыстройкам, броўна сплашныя, а пасярэдзіне – пераруп. Гарадзец.
ПЕРАСЁСЦІ зак. Засесці, захраснуць. Нёшта перасёла ў глотцы. Дуброўкі.
ПЕРАСКОК м. Прамежак паміж гадавымі кольцамі на рагах каровы. На рагах пераскокі бальшэя, як карова піраройкай была. Чуцькі.
ПЕРАСЛАЦЬ зак. Перасланць, пасцяліць нанава. Я пераслала яго, пъдъдзіяльнік, бяллё перадзела. Фасаўшчына.
ПЕРАСЛУХАЦЬ зак. Пераслухаць, паслухаць (пра ўсё, многае). Ці усё пераслухаеш? Нямойта.
ПЕРАСТОЙ м. Старадрэвіца; прыдатны для будаўніцтва лес. У той хаце лес – перастой, то ёй веку не будзіць. Баравікі.
ПЕРАСТУПАЦЬ незак. Пераступаць нагамі. Нагамі пераступаіць конь. Запруддзе.
ПЕРАСЫПАЦЬ зак. Перабраць трысціны ў бёрдзе. Нада перасыпаць бёрда, каб танёй ткаць. Багданава.
ПЕРАТКАЦЬ зак. Ткаць ніткамі рознага колеру. Гэта ніткамі краснымі ператкала. Фасаўшчына.
ПЕРАТУЖЭННЕ н. Перанапружанне. Ператужэнне бальшое было. Фасаўшчына.
ПЕРАТУРЫЦЬ зак. Перавесці ўпустую. Столькі яна мне спірту пературыла на ногі, каб быў п'яніца – качайся б нядзелю. Нямойта.
ПЕРАТЫКАНЫ дзеепрым. Вытканы ніткамі рознага колеру. Рушнікі накладаныя, ператыканыя – на кут, а сюдэ – прастэя рушнікі. Багданава.
ПЕРАТЫКІ мн. Чаргаванне палеткаў рознага памеру. Ніва была с ператыкамі: ніва йдзець шырокая, потым – вуская, потым – зноў шырокая. Вялікі Азярэцк.
ПЕРАЎЦЯПЛЯЦЬ незак. Уцяпляць (пра ўсё, многае). Калі ў вуллях мёд астанецца і памёрлі пчолы, лёткі лапкамі пераўцяплялі. Вялікі Азярэцк.
ПЕРАЎШЫ дзеепрысл. Запарваючы, заліваючы кіпнем. Іх жа ня пераўшы скубуць. Дольдзева.
ПЕРАХВАРЭЦЬ зак. Перахварэць, перанесці хваробу. Як кошка перахварэю. Багданава.
ПЕРАХОД м. Перапынак у адкладанні яек курыцай. Пераход: толькі дзесяць яіц прынесла с курасёдкі. Кляпчэва.
ПЕРАХОДАМ прысл. Час ад часу. Мядзведзі былі тут пераходам. Марозаўка. Ходзюць пераходъм ваўкі ля хермы. Нямойта, Міцюкова.
ПЕРАХРЫСЦІЦЬ зак. Перавязаць крыж-накрыж. Тасёмачкі з нітак шарсцяных плялі і тымі тасёмачкамі усяго дзяцёнка перахрысцяць. Запруддзе. экспр. Вельмі моцна ўдарыць. Палезлі адны за каўбасамі, я перахрысціла, лесніца пъляцела, і яны упалі. Міцюкова.
ПЕРАЦЕРАБІЦЬ зак. Абабраць расткі. Перацераблю бульбу, бо расткі пъраслі. Запруддзе.
ПЕРАЦЕРЦІ зак. Памыць (пра ўсё, многае). Усюдъх перацерла, перамыла. Каралевічы. Нацерці. Дзешку вымаеш, высушыш, лукам ператрэш. Каралі.
ПЕРАЦІХНУЦЬ, ПІРАЦІХНУЦЬ зак. Сціхнуць (пра дождж). Дошч пераціх. Багданава. Перастаць гаварыць, змоўкнуць. Дзіпутаты, во, ні піраціхаюць, усё гаворуць і гаворуць. Партызаны.
77 👁