Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ПАТКАВЫРНУЦЬ зак. Падчапіць. Паткавырніць крукьм i дьстаніць вядро ў калддзішы. Неўгадава. ПАТКАЗАЦЬ зак. Падказаць, навесці на думку. A яму ніхтд ні патказаў. Заазер'е. ПАТКАЛАЧВАЦЬ незак. Падбіваць, падбухторваць. На ноч якія сілы нячыстыя паткалачваюць: біўся, гьняў na хаце. Партызаны. ПАТКАЛЫВАЦЬ незак. 1. Паколваць (пра боль). Начало сэрца паткалываць, біцца абьі-як. Цяпёр паткалываіць часцёнька сёрца. Нямойта. 2. перан. Гаварыць што-н. з'едлівае, непрыемнае. Я скдлькі свайгд паткалывала. Сянно. ПАТКАПЫВАЦЦА незак. Падкопвацца. Паткапывалісь дажэ ваўкі nam хлеў. Леснікова. ПАТКАЧЫВАЦЬ незак. Падкочваць. Камяні паткачываюць, i ёта падмурак быў. Гарадзец. ПАТКЛАДАЦЬ незак. Падкладваць, класці пад што-н. Aip паткладалі nam хлеб. Дуброўкі. Аггр пад хлеб паткладалі. Гарадзец. ПАТКЛАСЦІ зак. 0 ПАТКЛАСЦІ ПІТУХА. Зламысна падпаліць. Яны сварылісі, то Трухон узяў i зьпаліў. Прышбу i жднцы кажыцъ: «Я nimyxa пьтклаў». Заазер'е. ПАТКЛАТКА ж. Падкладка (пра адзенне). Кулёк жа надзёніш навёрх, біс патклаткі. Багданава. Пьтклатка, a наверху - мацёрыя. Гарадзец. ПАТКОВА ж. У складзе выразу, які звычайна ўжываецца пры характарыстыцы спрытнага чалавека. Нъ хаду у кьня атарвёць паткову. Запруддзе. ПАТКОРМКА ж. Дадатковае харчаванне. Паткормка дзёцям была. Сукрэмна. ПАТКРЬІЛЛЯ н. Паддашак. Паткрылля, каб ні капала. Фасаўшчына. ПАТКРЫШЫЦЦА зак. Пакрышыцца, выкрышыцца. Паткрышыліся зубы, караннё асталося. Багданава. ПАТКУСІЦЬ зак. Падбіць, падбухторыць. Людзі паткусш, i рьстрьлялі гэтага чьлаеёка. Чуцькі. ПАТМЁРЦІ зак. Вымерці (пра ўсё, многае). Цялёр усё нёяк патмёрла, хімія паўніцтожыла. Нямойта. ПАТНІК м. Лямец, які падкладваецца пад сядло ці сядзёлку; патнік. Сядзёлка: звёрху — рэбры, знізу — патнік вдилачны. Сядзёлка: рэбры жалёзныя, патнік вдилачны, [а] звёрху ic кожы. Гарадзец. ПАТОМ прысл. Потым. Сьпярша падумай, а патом скажьі. Запруддзе. ПАТОП м. Разводдзе, паводка. У нас жа усюды вісна i восінь - прайма namon, татліся. Самсоны. Патопы сёлета ўсюды. Цясішча. ПАТОПЛЕННІК м. Тапелец. На тым свёце патдпленьнікьм paŭ. Кішуроўшчына. ПАТОРКАНЫ дзеепрым. Уторкнуты. Дзе наторкана вёрба, там не парушана, а дзе не паторкнута, - бураном пакручана дабрб. Цясішча. ПАТОРКАЦЬ зак. Пасадзіць, пасеяць. Я б даўно тут наторкала i тміну, i часнаку. Міцюкова. ПАТОРКНУТЫ дзеепрым. Пасаджаны, пасеяны. Цясішча. ПАТОРКНУЦЬ зак. 1. Пасадзіць, паторкаць. Я б даўно тут паторкнула i тлпну, i часнаку. Цясішча. Як нарвуць грыбы на кладбішчы, то маці заставщъ пасадзіць, дзе ты брала, паторкнуць туды. Запруддзе. 2. Ударыць. Цшіай, ты мне нос патдркнеш. Запруддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вдй, вдйлачны, заазере, зедлівае, зўбы, крўкьм, наверхў, нарвўць, падмўрак, падўмай, пакрўчана, парўшана, прышбў, хадў, часнакў, ямў
3 👁
 ◀  / 409  ▶