Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
п ПАСЫПАЦЦА зак. 1. Асыпацца. Пасыпіцца сад — свінням сыпім яблыкі. Леснікова. 2. Нараджацца адно за адным. Аднаго нашу, другі за юпку цягніць, ну i пасыпаліся тады дзёці: дзяўчынка гэта, яшчэ дзяўчынка, было чэцьвёра. Фасаўшчына. ПАСЫПАЦЬ лак. 1. Пасыпаць, абсыпаць. Бульбу спарыш, сдллю пасыпіш, / ядуць. Багданава. 2. Усыпаць, высыпаць. I было кудьі пасыпаць зярнд. Гарадзец, Гарадок. ПАСЯДЗЁННЕ w. Пасяджэнне. Сабранія былі, пасядзённі дзёлалі. Заазер'е. ПАСЯЛЕНЕЦ Перасяленец. Пасялёнцам строяць хаты. Апечкі. ПАСЯЛЁНЬ, ПАСЯЛЁЙ Мужчына, які без справы ходзіць па вёсцы, па хатах. Пъсялёнь, сялу ходзіць, пасяльнём i завуць ягд. Гарадзец. Пасялёй na сялу ходзіць, пасяллём i завуць ягд. Гарадзец. ПАСЯЛЁНЫ, ПАСЯЛЁННЫ дзеепрым. Паселены. У кірпічных дамах i нашы калхознікі ёсць пасялёныя. Там ёсць пасялённыя армяне. Нямойта. ПАСЯЛІЦЦА зак. Пасяліцца. Ён пьсяліўся i будзіць жыць тут. Багданава. ПАСЯЛУХА ж. Жанчына, якая без справы ходзіць па вёсцы, па хатах; пахатуха. Баба цігаіцца пъ дъмах — пьсялуха. Багданава. ПАСЯЛЯЦЦА незак. Гняздзіцца. Шпат ляцяць у дзярэўню, там пасяляюцца. Розмыслава, Марозаўка, Серкуці. ПАСЯРОД прыназ. Пасярод, сярод. Пъсярод нядзёлі прыіжджаіць дочка. Заазер'е. ПАТАЛОК м. Столь. Паталкг мыла у хаці. Розмыслава. Глядзг на паталок, каб чорт ні звалдк (з дзіцячай лічылкі). Партызаны, Закур'е. ПАТАЛОЧЫЦЬ незак. Рабіць столь. Патом зашываюцъ фронтоны, патом паталдчуцъ ізруп. Нямойта. ПАТАНЕЦЬ зак. 1. Пахудзець. Як будзе малец расцц можа, / патанёе. Запруддзе, Міцюкова. 2. Апасці (пра пухліну), зменшыцца. Нос распух, сШ, к бапке схадзіча — патанёў. Манголія. ПАТАНУЦЬ зак. Утапіцца. Вянок не патоніць с красак. Каралевічы. ПАТАШЦЦА зак. Утапіцца (пра ўсіх, многіх). А я думала: можа, пътапШся? Багданава. ПАТАШЦЬ зак. Напаліць. Як патдпіш печ, спаць плоха. Жохава. ПАТАПТАЦЬ зак. Патаптаць, пахадзіць. Кап патаптаў спіну nipam порогам самы старты, хто пёрвы радзіўся ці паслёдні (звычай). Дольдзева. ПАТАРГАЦЬ зак. Паторгаць. За рох пьтьргаў i закрыў. Гарадзец. ПАТАЎСЦЁЙ прысл. Таўсцей. Стъртсся, гитоп пьтаўсцёй атрёзъцъ. Заазер'е. ПАТАЎЧЫ зак. Патаўчы. Бульбы нъваруцъ, пьтаўкуць i з сдльдъм зъварваюць. Дольдзева. Кандплі патаўчэш, намочыш, працэдзіш - i ў пёчку. Багданава, Запруддзе. ПАТАШ, ПОТАШ м. Рэчыва ca шчолачнымі ўласцівасцямі, якое атрымліваецца з попелу; паташ. Паташ у калхоз вазілі, удабрэнне. Нямойта. Як у вайну мыла варылі: касцёй наварым, паташ дабавім, як разварацца, тоў начоўкі выллем i парэжам на кускі - беллявде мыла. Гарадзец. Kapocmy дралі i паташдм мазалісі. Багданава. ПАТАШЫЦЬ незак. Патрашыць, вымаць вантробы. Паташыў жалудьк ваўка, тоў ім карчэй, гнілля, асакц торфу булд. Гэтаужо ньжраўся мяса. Пожанькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзе, бўдзіць, бўльбу, бўльбы, вайнў, жалўдьк, заазере, завўць, закуре, пасялўха, паталбк, пьсялўха, пьтаўкўць, спінў, сялў, хбдзіць, ядўць, ізрўп
4 👁
 ◀  / 409  ▶