Старонка 51
◀ / 409 ▶
П ПАРАСТАЎСЦЕЦЦА зак. Растаўсцець, распаўнець (пра ўсіх, многіх). Бабы парастаўсцелісі. Вялікі Азярэцк. ПАРАСТРАЛЯЦЬ зак. Парасстрэльваць, расстраляць (пра ўсіх, многіх). Парастралялі іх немцы. Алексінічы. ПАРАСТРУСІЦЬ зак. Растрэсці, раскідаць. Адну капёшачку параструсілі, а тут дошч уліў. Латыгаль. ПАРАСЦЕРАБІЦЬ зак. Высекчы (лес). Бывала, лесам ідзёш сколькі, а ў нас парасцірабілі лес. Гарадзец. ПАРАСЦІГАЦЬ зак. Парасцягваць, паразбіраць. Коўдры ткалі ў тры ніцікі – парасцігалі усё. Багданава. ПАРАСЯТКІ мн. памянш.-ласк. Парасяткі. Сяджу у хлеві кала малых пърасятак. Карпавічы. ПАРАСЯТНІЦА ж. Свінаматка. Была парасятніца: прыйшлі, на сала забралі. Цясішча. ПАРАЎНАВАЦЬ зак. Параўняць, выраўняць. Кап параўнаваць, кап было роўная поля. Запруддзе. ПАРАХНЯ ж. Парахня. Эта парахня, эта такоя тлелае унутры, у дзераві. Гарадзец. ПАРВАТЫ дзеепрым. Парваны, падраны. Лахманы – парватая адзёжа, плахая. Фасаўшчына. ПАРВАЦЦА зак. Парвацца, падрацца. Што парвецца, то латалі. То на локцях, то на каленях нада латаць. Фасаўшчына. ПАРВАЦЬ зак. Парваць, вырваць. У ляху ўскочыць, траву парвець. Багданава. ПАРВАЦЬ зак. Парваць, разарваць. Я сама парвала, якое рыззё было. Серкуці. Бура была, усё плёнкі парвала. Ракаў Засценак. Дакуль ты піць будзеш? Кап цябе парвала! (праклён). Вялікі Азярэцк. ПАРКА ж. Пара, двое. Парку коней запрагалі і съхамі сеялі. Каралі. Паркай коней бульбу разганялі. Ульянавічы, Гарадзец, Закур'е. ПАРКАН м. Плеценая агароджа з яловага сучча або калкоў. Пъркан гърадзілі із яловых сукоў. Каралі. Пъркан – эта тоніנькія колічкі ўбіваеш, і – піракладамі – палка за палку, палка за палку. Запруддзе, Буй, Каралі, Леснікі, Марозаўка, Міцюкова, Мянюцева, Нямойта, Пожанькі, Фасаўшчына. ПАРКАНІНА ж. Кол з плоту. Ні парканіны ні адной ні было – усё згарэла. Серкуці. ПАРКЕТ м. Плот, агароджа. У нас згарода, другі кажыць паркет. Замошша. ПАРНАТА ж. Парнасць, гарачыня і вільготнасць. Такая парната: дошч будзіць. Чуцькі. ПАРНУЦЬ зак. Парнуць, баднуць. Не хадзі, цёлка цябе парнець. Серкуці. ПАРНЫ прым. Парны, цотны. Усё парнэе у буцяноў: яйка два, чатыры кладуць. Нямойта. ПАРНЯ ж. Памяшканне для гародніны; варыўня, стопка. Пърня – стопка тъкая, дзе бульбу хранілі. Фасаўшчына. ПАРНЯТКІ толькі мн. Блізняты. Яны роўненькія, як пърняткі. Парэчча. ПАРОГ, ПАРОХ м. Парог. У першы рас кароў выганяеш – кладзеш пат парох яйцо, замок замыкаіш – ат усякага нішчасця, звяроў, кап карова была, як яйцо кругленькая, чысценькая (прыкмета). Серкуці. Як хата гарэла, я дзяцей выкінула
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶