Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
п ПАРАЗРЫЦЬ зак. Паразрываць. Пьразрылі тыя курганы трьктарамі. Вялікі Азярэцк. ПАРАІЦЬ зак. Параіць, парадзіць. Адна баба параіла сахар піць з вадою. Запруддзе. ПАРАЛІЗАЦЫЯ ж. Параліч. Была пьралізацыя у мянё рукі. Міцюкова. ПАРАНАСЦЬ ж. Парнасць, гарачыня i вільготнасць. Вёчарам паранасць еінна дджджык пойдзець. Партызаны. ПАРАНІНА, ПАРЭНІНА ж. Поле, пакінутае на адно лета незасеяным для паляпшэння глебы пад пасеў азімых; папар. Ганг на параніну карду. Сукрэмна. Гной на параніну возяць талакой. Запруддзе. Там парьніна, пьпар, кьла шляху. Каралі. Ганг на парэніну карду. Сукрэмна. ПАРАШТЫ дзеепрым. Паранены. Параніты ён бьіў крэпка. Вялікі Азярэцк. ПАРАНКА, ПАРОНКА ж. 1. Запраўленая паранай бульбай ці мукой i завараная кіпнем сечка або мякіна на корм жывёле. Парънку каровъм давалі. Каралевічы. Паронку даю свінням: крапівы насяку, бульбы. Мянюцева, Партызаны, Неўгадава. 2. Дробная агародніна на корм жывёле. Парднка - бурак, бульба, мдрквіна дзе пьпадзёцца, свінням давалі. Каралевічы. ПАРАННЕ н. Поле, пакінутае на адно лета незасеяным для паляпшэння глебы пад пасеў азімых; папар. Рамашкі на параше раслі. Ракаў Засценак. ПАРАНЫ прым. Вараны. 3 бульбы паранай панпушкі рабіла. Буй. Бывала, боб параны ёлі. Рэчкі, Каралевічы, Міцюкова. ПАРАСЕНАК м. Парася. Я так прывучыў, што парасёньк спаў ca мной у пасцёлі. Міцюкова. Як пьрасёнка куплялі — церас тры парогі перанёсці нада у мяшку (звычай). Дольдзева, Запруддзе. ПАРАСЁНАЧАК, ПАРАСЁЙКА naмянш.-ласк. Парасёначьк ёсь, мёсяца тры. Багданава, Гарадзец. Кароўка была, парасёйка. Алексінічы. ПАРАСЩЦА незак. Прыводзіць кацянят. Кошка ўжо гады тры ні паросіцца. Марозаўка. Кошка паросная: парасщца будзе. Запруддзе. ПАРАСКРАСНЁЦЦА зак. Стаць чырвоным з твару (пра ўсіх, многіх). Нікдга ні злавілі, дык яны злыя такёя, параскраснёліся. Леснікова. ПАРАСКУЛУПАЦЬ зак. Параскідваць, паразбіраць. Пьраскулупалі дзёці тут у xaiji. Запруддзе. ПАРАСПАЛІЦЬ зак. Распаліць (у вялікай колькасці). Кастры параспаляцъ, кдні з калёсамі прыёдуць паску свяціць. Нямойта. ПАРАСШЦЦА зак. Распіцца, пачаць шмат піць (праўсіх, многіх). Параспіліся людзі. Баравікі. ПАРАСПРЫНДЗІЦЬ зак. экспр. Паразорыняць, распухнуць. Яны ўжо napaспрындзілі. Ізвёсна: вяснди было цёпла. На некаторых глядзёць німджна было [трупы забітых]. Леснікова. ПАРАССЕЯЦЬ зак. Параскідаць, раскідаць (пра ўсё, многае). Парассёіла на гарод памёт. Баравікі. ПАРАССЬІПАЦЦА зак. 1. Падзяліцца, распасціся (пра ўсіх, многіх). Пьрассыпаліся на групы людзі. Серкуці. 2. Раз'ехацца (пра ўсіх, многіх). Дзёці ўсе naрассыпаліся na свёце. Цясішча. ПАРАССЫПАЦЬ зак. Рассыпаць. A іна нам усё плягі пърассыпщь, пьразаб'ёцъ. Запруддзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзе, бўльба, бўльбы, вясндй, грўпы, кардў, мяшкў, насякў, панпўшкі, паразбрыняць, парбнку, пьразабёцъ, разехацца
6 👁
 ◀  / 409  ▶