паставіць шчыкёт. Шчыкёт стаіць у нас, і згарода ёсь. Гарадзец. Куры на шчыкёты лезуць сядзець – холад (прыкмета). Дольдзева, Запруддзе, Нямойта. Усё сунецца шчакёт. Цясішча. 3. Агароджа са штыкетніку, частаколу. Эта штакёт, частакол дзелалі. Эта штакёт – жордачкі. Марозаўка. Цяпер штакёт вакол хаты. Штакёт падраўся. Вялікі Азярэцк, Багданава. ШЧЫКЕТНІК м. зб. Плот, агароджа, зробленая з роўных вузкіх дошчачак; штыкетнік. Шчыкетнік абнімалі, шчыталі, каб парамі было. Чуцькі. ШЧЫЛЬНЫ прым. Шчыльны, шчытны. Дом быў, вароты шчыльныя. Багданава. ШЧЫНЯЦЦА незак. Зачыняцца. А ў нас хата ні шчынялась ат людзей. Дуброўкі. ШЧЫПАЦЬ, ШЧАПАЦЬ незак. 1. Выцягваць. Ідзі, шчыпі цыбулю з галоўкай. Каралевічы. 2. Здымаць, зрываць (плады). Пан прыдзіць, папросіць мальцоў штук дзесяць яблыкі шчапаць. Вялікі Азярэцк. Злавілі на вуліцы ў крыгу і дзіржаць [гаспадары], а тыя мальцы сады шчыпюць. Алексінічы. 3. Шморгаць, адрываць. Ні шчыпі ягады с яленцу. Партызаны. Ідзі, барбарыс шчыпі. Ідзём шчыпаць. Станюкі. 4. Збіраць, ірваць. Мала шчапалі шчаўлю. Каралевічы. ШЧЫПОК м. Невялікая колькасць сыпучага рэчыва, якое можна ўзяць трыма пальцамі; шчопаць. Вазьмі шчыпок солі. Вялікі Азярэцк. ШЧЫПЦЫ толькі мн. Шчыпцы. Шчыпцы – выдзіраць гвозда, што неглыбока загнаты. Запруддзе. ШЧЫПЧЫННІК м. Шыпшына. Шчыпчыннік розавым цвіціць. Леснікова. Як карова кроўю мочыцца, дзяруць кару з шчыпчынніка. Багданава. Шчыпчынніку напарым, п'ем. Дуброўкі. ШЧЫРА прысл. Прыціснуўшыся адзін да аднаго. Дужа шчыра сідзяць індзюшкі. Латыгаль. ШЧЫРАСЦЬ ж. Праўдзівасць, чыстасардэчнасць, адкрытасць. Радасці і шчырасці было болей. Вялікі Азярэцк. ШЧЫРЫ прым. 1. Старанны, дбайны, працавіты. Шчыры чълавек цягніць, як мурашка. Серкуці. 2. Сардэчны, душэўны. Бяры сірату, яна шчыръя дзяўчына. Неўгадава. ШЧЫРЭНЬКА прысл. Заўзята, старанна. Шчырэнька кукуець зязюля. Буй. ШЧЫСЦІЦЦА зак. Вызваліцца ад плацэнты (пра жывёлу). Карова шчысцілася, паслед атышоў. Парэчча. ШЧЫСЦІЦЬ зак. Размесці, расхапаць (пра тавар). Туалетнае мыла было у магазіне, а патом усё шчысцілі. Нямойта. ШЧЫТ м. Грубка. Шчыт учора ні тапіла, цёпла было. Партызаны. ШЧЫТАЦЦА незак. Лічыцца. У нас шчыталася Асінуўка (урочышча), тут раншы грыбоў было поўна. Неўгадава. ШЧЫТАЦЬ незак. Лічыць. Ён тады шчытаець, і гуляем тады ў хованкі. Станюкі. Шчытай, сярэдзіна лета. Вялікі Азярэцк. ШЧЫТНА прысл. 1. Шчыльна, наглуха, каб не было ніякіх адтулін. Усё шчытна задзелана. Шчытна ў сараі, здаецца, падлога, а тхор вутак праз дырку ў вугле цігаў. Партызаны. І тады пабівалі малатком ці тапаром, каб шчытна прыхадзілася, во эта называлася парканніца. Запруддзе. 2. Туга. Шчытна рану абвінціў. Нямойта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁