Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
ш ШПЭТНЫ прым. Хударлявы, стройны. Была шпэтная, a цяпёр развалілася, як туша. Дольдзева. ШРАМ м. 1. Шрам, рубец. Шрамы на шкуры. Прабіла бок карова. Рассвет. 2. Гадавы круг на рагу ў каровы. Пу зубам, пу ръгам: скдлькі шрамоў - столькі гадбу карове. Апечкі. Нъ ръгах шрам: скдлькіўжо ацялиася карова. Чуцькі. ШТАБА ж. Жалезная паласа для запірання дзвярэй; завала, штаба. Нъ вароты жалёзнъя штаба была. Самсоны. Штаба на дзвер жалёзнъя, дзвер закрывацъ. Фасаўшчына. ШТАНДАРЫ мн. Апорныя слупы ў будынку. Дзе ніска - штандары дубовыя. На штандары дубовыя дом ставші. Леснікова. Штандары стает, калддачкі татя. Штандары ставілі път хату. Міцюкова. У другіх міснасцях камнёй нёту, ставюцъ штъндары, как фундамінт, а патом ложуцъ броуна. Нямойта. Упярот было хату ставілі нъ штандарах - дубовых шуллях. Серкуці. Штандары - набіваюць такія во броуна, санцімётраў пяцъдзесят, ставюцъ калоткі, а патом ложуцъ броўна. Эта называщца штандары. Стандвяцца пат стратлы па балкам патпоры, штоп стратлы ні прагіналісі, стандвяцца штандары, стратлы. Нямойта. ШТАНЁНКІ, ШТАНІНКІ толькі мн. Дзіцячыя штонікі. Двое штанёнкаў вісёла - i гэтыя забраў. Нямойта. Штанінок не было ў балънщу дзяі{ёй звёсці. Запруддзе. ШТАНЫ толькі мн. Штаны. Пан хадзіў у дрэнных штанах. Біс штаноў хадзілі. Неўгадава. О ШТАНЫ КАРОТКІЯ. Пра таго, хто не дарос для выканання якой-н. справы. Ты am мянё далёка атстаўся, у цябё штаны кароткія. Запруддзе. што займ. 1. Што. Hy ў чом дзёла? Я знаю, дъ чаго ты кажъиТ?! Гарадок. Въражотка скъзала, хто i што украў. Міцюкова. Як німа с чым дзёлацъ свадзъбу, так схадзіліся. Хамінічы. Тады пщъ ні булд за што. Цясішча, Гарадзец, Партызаны. 2. Нешта, што-н. Нада ш на стол што пъставщъ. Партызаны. Што зёсць, пъвячэращъ i ідзё нъ мялцы работаць. Серкуці. Ці пъслау ты што? Падворыца. □ Што пражыта, то забыта. Ульянавічы. ШТО злучн. 1. Што. Думаецъ, што яму угол дастанецца. Міцюкова. 2. Бо, таму што. Цяпёр i ніраджаюць крэпка, што цяшка глядзёць. Гарадзец. ШТОДЗЕНЬ пръгсл. Кожны дзень. П ё гарэлку штодзёнъ, дык во высах. Заазер'е. Штодзёнъ ёлі кіслую страву. Партызаны, Вялікі Азярэцк. ШТРАХОЎКА ж. Страхавыя выплаты. Яму штрахоўку не далг. Багданава. Заплаціла штрахдуку за хату. Кляпчэва. ШТРАХУВАЦЦА незак. Страхавацца. Ці будзіця штръхувацца? Міцюкова. ШТРЫФЕ ЛІ НА ж. Адна яблыня сорту штрыфель. Штрыфеліна была. Ябльікі доўга храняцца, бы пёпанкі. Латыгаль. ШТРЫФЕЛЬ, ШТРЬІФІЛЬ, ШТРЫХВІЛБ м. Сорт яблыні i яблыкаў. Штрыфель у нас, яблыня. Латыгаль. Каля хлява у мянё штрыфель. Нямойта. У мянё ў саду тры яблыны штрыфіль. Гарадзец. У нас раслі антонуўка, цыганкі, штрыфіль, бёлы налгу, цітуўка, ранэткі, сёрыя яблыкі. Сянно. У нас такія сарты: антонаўка, штрыхвіль, цітуўка, апорт, бёлы наліў, решётка, лясоўка. Мянюцева. Штрыхвіль зьрадзіў сёліта. Ульянавічы. ШТРЭЙФЕЛЬ ж. Сорт яблыні. Адна штрэйфель кала хлёва есь яблана. Нямойта. ШТУКА ж. Адзінка ліку; адна асобіна, адна рэч. Ваўкбу было штук пяцъ. Багданава. Два штукі зайцы ліжаць къла руні ў разоры. Міцюкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

антбнаўка, антбнуўка, бўдзіця, ваўкбў, въражбтка, гадбў, заазере, карбткія, лбжуцъ, рўні, тўша, упярбт, чбм, штрахдўку, штўка, штўкі, шўллях, ямў
3 👁
 ◀  / 409  ▶