Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
пра зерне). Самае лучшае — упёрад [зярно], a хужэйшае, драбнёйшае - бліжай. Леснікова. 5. Болын стары, скарыстаны. Хужэйшыя ёсъ вёдры. Неўгадава. 6. Самы кепскі, маласпажыўны. Ложым сёна самья хужжья [над стог]. Леснікова. 7. Невыносим. Хужая скука дзёлаіцца цяпёр. Багданава. ХУЛА ж. Хвала. Хула табё бджа, лардк ёсъ. Чуцькі. ХУРКАЦЬ незак. Фыркаць (пра каня). Хуркаець конь, страх якг здасца. Конь хуркащъ, захрытцъ, зачмыхащъ. Гарадзец. ХУРМАН м. Фурман, вазніца. Хурманы - ёта быліў пана. Манголія. Ранъшы панду вазіў, хурман зваўся. Нямойта. ХУРТАВГНА, ХУРТАВША ж. Хмара. Нъигила хуртьвіна, стаў вёцір, пашду дджджык. Найшла хуртавіна, бура, стаў вёцер. Вялікі Азярэцк. ХУСТКА ж. Хустка. Хустка c кутасамі, хусткі насілі. Хустку ў магазте купіла. Гарадзец. Хустка c кутасамі, бълыиая, ткалі самі ў клётку. Каралi. Дзёсяць капёек - хустку купіш. Багданава. ХУСТАЧКА, ХУСЦШКА памянш.-ласк. Я хустьчку купіла красівенну. Каралевічы. Kan ён хусцтку купгу?! Чуцькі. ХУТАР, ХУТУР, ФУТАР м. 1. Хутар. У нас уся дзярэўня была na хутаралі. Івоні. Мы ў дзярэўню прііжджалі c хутьра. Кляпчэва. Да вайны хутароў было мндга, жылі па хутурах, на хутары. Леснікі, Багданава, Баравікі. На хутурах, на полях жылі. Дзе хутуры бьілі — дзярёўня. Машчоны. Нь хутьрах бралі, бдлі ў нас было хутарэй. Савінічы. Жыла ў дзярэўні, патом на хутары. Дуброўкі. Хутары былі раскінутыя. Закур'е. Яны на футары жылі. Ульянавічы. Футары зараслг лёсам. Пожанькі, Рулёўшчына. 2. метаф. Могілкі. Адно ужэ нада - хутар. Ульянавічы. ХУТАРНЬІ прым. Які адносіцца да хутара; складаецца з хутароў. Хутьрная сісцёма была. Нямойта. ХУТАРЭЦ м. Хутаранін. Тры хутарцы там былі. Баравікі. ХУТРА ж. Футра, шуба. Хутра - ёта цёплая шупка. Галашчакіна. ХУХАЎКА ж. Вільготны след на шкле ад дыхания. Hi хухавак, нічдга на зёркалі ні было, сразу убіла [жанчыну], пярунубіў. Багданава. ХУХАЦЬ незак. Хукаць, дзьмуць. Хухаць нада на ваду: хух-хух-хух. Тры разы. Багданава. Шаптуха ў ваду хухьла, a ў яё самой сілітэр. Заазер'е. 1 малаточкам ня стукаў, i ў ручачкі ня хухаў, i надзёлаў такую вясёлую бясёду нам [на хрэсьбінах]. Запруддзе. ХУХНАЛЬ, УХНАЛЬ м. Цвік, якім падбіваюць падковы. Хухналь - што падбіваюць падкдвы. Нямойта. Ухналь - ёта гвозд, калг кдні куюцъ, у Пашкову, у капыт зъганяуся. Багданава, Гарадзец, Манголія. ХУХТАЦЬ незак. Кутаць, цёпла апранаць. Цімпіратура ў дачкі, на пёчы хухтаем, бапку нашли Багданава. ХУЦЬ, хоць, хоч злучн. Хаця. Хъхлатка [дзяруга, посцілка] хоцъ цішкая, алё цёплая. Запруддзе. Лісічкі, яны хуць цвёрдыя, [але] у іх чарвёй дужа німа. Галашчакіна. Хуць i посных, [але] зясі пышак. Алексінічы. I з ручкай, хоч [хоць] без ручкі — карзіны. Запруддзе. ХУЦЬ часц. Хаця, хоць. Хуць гот патрымаю къбанчыка. Вялікі Азярэцк. Xytfb бы ўжо пірадт смёрці пажыў спокойна. Нямойта. Хуць ты цягні сумку. Ульянавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўра, вадў, дўжа, заазере, закуре, купгў, кўпіш, лўчшае, нъйгила, пашдў, пярўнубіў, рўчачкі, рўчкай, рўчкі, скўка, стўкаў, сўмку, такўю, фўтар, фўтары, хўжая, хўжжья, хўркаець, хўркаць, хўрман, хўрманы, хўртьвіна, хўстачка, хўстка, хўстку, хўсткі, хўстьчку, хўтар, хўтары, хўтра, хўтур, хўтьра, хўхавак, хўхаць, хўхаў, хўхтаем, хўхтаць, хўхьла, цімпіратўра, шаптўха, шўпка
1 👁
 ◀  / 409  ▶