Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
X На памінкі, на хрэсьбіны макаюцъ ладкі. Чуцькі. Усягда на хрэзьбіны нявёстка заставіць прыёхаць. Нямойта. На хрэзьбіны дзяцёй купаюць. Запруддзе. На хрэсъцібы пёсні пяялі: «Дзякуй тому къвалю...» Дуброўкі. ХТО займ. Хто. Хто там зваліўся ці ты забурыўся? Міцюкова. □ Хто з языком, той c пірадом. Івоні. □ Хто скуп, той сам сабё не глуп: добраахвочы глядзщъ скупому ў вочы. Багданава, Запруддзе. ХУВАЦЦА незак. Быць пахаваным. Хувалісі французы на гары. Вялікі Азярэцк. ХУДА прысл. Дрэнна, млосна. Так худа мне стала. Думаю: так i загнёсся. Леснікова. Як худа было, я ёй паУмагла. Партызаны, Вялікі Азярэцк. ХУДЗЕНБКА памянш.-ласк. Буваіць дужа худзенька, алё не баюся памёрці. Вялікі Азярэцк. А як жа мне была худзенька: нагу не выраўнаю, папохла. Цясішча. ХУДАРЛЯВЫ прым. Хударлявы, сухарлявы. Худърлявы чълавёк. Кляпчэва. ХУДЗЕНЕЧКІ прым. Празмерна худы. Не худзёнечкі, срэдні. Міцюкова. ХУДЗЕНЬКІ прым. Вельмі бедны. Дзеравушка худзенькая. Алексінічы. ХУДЗЮШЧЫ, ХУДУШЧЫ прым. Вельмі худы, змарнелы. Цётка тькая худзюшчая, ні спъзнаць. Дольдзева. Такая худушчая стала, аш страх бярэцъ. Нямойта. ХУДОБА ж. Нешта дрэннае, непрыемнае, злоснае. Я табё худобы ні думаю, ні прьдавай мянё. Дольдзева. ХУДОСЦЬ, ХУДОСЬ ж. Схуднеласць, худоба. Другі захварэіць, дык схудаіць. Мянё ш худосцъ не бярэцъ. Худосъ ніякая ні бярэцъ. Нямойта. ХУДУШЧАВЫ прым. Хударлявы. Я худушчавая была, а цяпёр здзёлалася, як пъмак. Нямойта. ХУДЫ, ХУДЭЙ прым. 1. Худы, танклявы. Наша прырода такая - худая. Худэя абодва сыны. Худую дзёўку ш дужа ні любілі. Багданава. Худы, адны кдсці ды шкура. Вялікі Азярэцк. 2. Пра празмерна худога. Худы, як былта. Худы, як шкілёт. Худэй, як жэрдзіна. Худэй, як шчэпка. Худэй, як тыран. Худэй, як сухар. Худэй, як бёрда. Худэй, як къчалка плоскъя. Худэй, як доска сгрралънъя. Худэй, як смык. Сянно. Худы, як здыхля. Сукрэмна. Худы, як шэпка. Розмыслава. 3. Худы, з запалымі бакамі, перахлябісты. Худэя каровы: чуцъ с поля пръщягтш. Вялікі Азярэцк. 4. Нятлусты (пра сала). А ёта сала худдя. Вялікі Азярэцк. ХУДЫ прым. 1. Дрэнны, нядобры. Прачнулася - ніхтб камне ні прышоў, ніякі худы чалавёк. Івоні. 2. Непрыемны, кепскі (пра навіну). Павук, павучок, ты мне новасцъ прынёс. Як добрую - навёрх, як худую - наніз (прыгаворка). Каралевічы. 3. н. Нешта нядобрае. Я худога нічога ні знаю. Багданава. I худое будзіш пдмніць, i старое. Манголія. Маўчыць ён, ці худое ці добрае, ці яму добра ці худа. Вялікі Азярэцк. о ХУДАЯ БАЛЕЗНЬ. Эпілепсія. Худая балёзнъ, трастанъ! (з замовы). Багданава. ХУЖЭЙ, ХУЖЫ прысл. 1. Горш. Ніхай ёй хужэй будзіць. Жохава. Там шчэ хужэй. Запруддзе. Hi павінна хужэй быць. Рэчкі. Мне тады хужы. Багданава. 2. Найбольш, болын за ўсіх. Сама хужы ў дзярэўні ту'страдалі мы. Заазер'е. ХУЖЭЙШЫ, ХУЖЖЫ, ХУШШЫ, ХУДШЫ, ХУЖЫ прым. 1. Горшы, самы дрэнны. Яго брат хужэйшы быў. Сваё прадацелі худшые болей. Нямойта. 2. Будзённы, не самы лепшы (пра адзенне). Хушшую адзёжу у кубіл клалі. Буй. 3. Ніжэйшага гатунку. Хужэйшае зваласё зрэбё. Заазер'е. 4. Дробны, небуйны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, бўдзіш, дзеравўшка, дўжа, заазере, карбвы, кўбіл, нагў, нбвасцъ, нічбга, павучбк, павўк, прачнўлася, прырбда, пірадбм, т^'страдалі, тустрадалі, худўшчая, худўшчы, худўю, хўда, хўдзенбка, хўдзенька, хўдзенькая, хўдшы, хўдшые, хўжжы, хўжы, хўшшую, хўшшы, ямў
2 👁
 ◀  / 409  ▶