У
УЦЯГВАЦЬ незак. Зацягваць, уводзіць (праз бёрда). З нітоў у бёрда ўцягаеш нітку. Леснікова.
УЦЯГНУЦЬ зак. 1. Зацягнуць (пра дрыгву). Дрыгва – ідзёш і можа ўцягнуць. Запруддзе. 2. Затрымаць, доўга нешта рабіць. Еслі ўцягнеш прагавор, хужэй бываіць. Партызаны.
УЦЯГНУЦЬ зак. Запусціць хваробу. Ты ўцягнула балёць, цяпёр мы табё не паможам. Апечкі.
УЦЯПЛЯЦЬ незак. Уцяпляць. Эта уцяплялі сваё хаты. Фасаўшчына.
УЦЯСАЦЦА зак. перан. Ледзьве ўладкавацца (на працу), уціснуцца. Чуць уцясаўся на работу. Партызаны.
УЧАПІЦЦА зак. Ухапіцца, узяцца. Ё за што ўчапіцца. Нямойта.
УЧАРАСЬ прысл. Учора. Учарась віцінар прыходзіў. Каралі.
УЧАРАШНІ прым. Учарашні, мінулы. Учьрашнюю ноч балёла. Гарадзец. □ Учарашняга дня не найдзеш. Вялікі Азярэцк.
УЧАРНЁЦЬ зак. Змарнець, зблажэць. Учарнёў з работы. Фасаўшчына.
УЧАТЫРОХ прысл. Учатырох. Учатырох лягуць на пёчы. Рулёўшчына.
УЧАШЧОНЫ прым. Учашчаны, часты. Пульс учашчоны. Міцюкова.
УЧОРА, УЧАРА прысл. Учора. Плямённік прывёз учора пяць булак хлёба. Вялікі Азярэцк. Учьра і зъучьра поўны чайнік чарніц нясёць. Ульянавічы.
УЧУБІЦЦА зак. Упіцца, прысмактацца. Клешч як учубіцца, не можна аткавырнуць голкай, аж круціцца, пат'ядаў так, што пшчолы па аднэй вылятаюць і прападаюць. Закур'е.
УЧУДЗІЦЬ зак. Утварыць, напракудзіць. Нёшта ўчудзілі тыя хвіны. Гарадок, Дольдзева.
УЧЫЛІШЧА н. Вучылішча. Я кончыў чатырохкласнья ўчылішча – зёмскую нъчальную школу. Марозаўка.
УЧЫНЕТЫ дзеепрым. Учынены (пра цеста). Учынеты хлеп быў, прачнулася, мужык хлеп мёсіць – ажно гэта Восьмага марта. Багданава.
УЧЫНІЦЬ зак. Рашчыніць (пра цеста). Бліны на ноч учыніш. Серкуці. Увёчары ўчыніш, назаўтра рана мёсіш. Нямойта, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Каралі.
УЧЫНЯЦЬ незак. Рашчыняць (пра цеста). Пёчку натопюць, жар выграбуць, цёста учыняюць і пякуць. Станюкі. Шэсь булак учынялі хлёба і болей. Чуцькі.
УЧЫЦІЛКА, УЧЫЦЕЛЬКА ж. Настаўніца. Яё дъчка – учыцілка. Запруддзе. Тут учыцелькі жывуць. Фасаўшчына.
УЧЭСВАЦЬ незак. Расчэсваць. Ні так іна мянё бёла ўмыіць – / Скока ліца сатрэць, / Ні так глатка ўчэшыць – / Скока маіх валасоў нарвёць (з песні). Буй.
УШАРЫЦЬ зак. Пашырыць, зрабіць шырэйшым. Тут дарогу ўшарылі, лес вырьзалі с абоіх старон, іна саўсём вуская была. Баравікі.
УШАЦІК м. Цабэрак. Дзет бондар быў, дзёшкі, ушацікі дзёлаў. Багданава.
УШЧАМІЦЦА зак. Зашчаміцца, заціснуцца. Іван, твой пятух ушчаміўся. Мянюцева.
УШЧАМІЦЬ зак. Зашчаміць, заціснуць. Калі-йта ён ішоў і ручку ў дзвёры ўшчаміў. Сянно, Нямойта.
76 👁