Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
УШЧАПІЦЦА зак. Зачапіцца. Якая ўшчэпіцца рыбіна на вудачку, такую i цягнем. Партызаны. УШЧЫНЯЦЦА незак. Пачынацца, зараджацца. Як гэта іна ўшчынялься ёта жысь... Запруддзе. УШЧЫЧАЦЬ незак. Уцяпляць на зіму. Ушчычаю на зіму пшчол сёнам. Рэчкі. УЮГА ж. Завея. Уюга зькруціла, зьдуваіць дардгу. Кішуроўшчына. УЮШЧЫ прым. Кучаравы. Дужа ўюшчыя вьласыўяго. Партызаны. У-Ф ФАЕТОН м. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам; фаэтон. Фаетон шчэ Напалеон прыдумаў, na гдсці ёздзюць. Дуброўкі. ФАЗАН, ХВАЗАН м. Фазан. У Чъхъслъвяки закупті фазануў. Падзёжы ні было хвьзануў [яны карміліся ля стагоў сена]. Сянно. ФАКЕЛ м. Факел, паходня. Нёмец здзёлаў факел с салоны i падпальваў хаты. Партызаны. ФАЛЬБОНЫмн. 1. Брыжы. Фальбоны ніска прышывалі. Фасаўшчына. 2. У выглядзе складачак (пра фасон). У фальбоны - значыцъ у складачкі. Фасаўшчына. ФАЛЬВАРАК, ФОЛЬВАРАК, ФУЛЬВАРАК, ХОЛЬВАРАК, ХОЛБВІРАК, ХАЛЬВАРАК м. Фальварак. Там быў фальварак, жыла панёнка. Нямойта. Тут пан жыў, панскі фольварак быў. Баравікі. Фульварък быў, Кузьміцкія там жылі. Ульянавічы. Прыгналі ў хольеірак, а потым у Канева. А мы пайшлі ў хдлъварак. Там раныиы пан жьіў, там дзярэўня была. Партызаны. У Пурпліві бьгу хълъварък. Цясішча. ФАЛЬШ м. Падман. Я нікакога фалыаы ні дзёлаю. Нямойта. ФАНАР, ФУНАР, ХУНАР м. Ліхтар. Былі фунары-рамьчкі, а звёрху ддшчычка з дзіручкуй. Заазер'е. Фунар звалi, быў такі с кірастам. Нямойта, Запруддзе, Сукрэмна.Ясхунардм бягунапёраду. Галашчакіна. Йна сказала: «Паліхунар i йдзі па тъках. Калі закрыта, хай хьзяін аткрьгя». Міцюкова. О Ш ДАСТАЦЬ 3 ФАНАРАМІ. Цяжка знайсці. Цяпёр с фанарамі мэблю ні дъстанеш. Каралевічы. ФАНЕРА ж. Фанера. Фанёрай абычна пьталкг патшываюць. Сразу доскі, а патом пъ даскам ідзёць фанёра. Нямойта. ФАНТ м. Гул ьня дзяцей i моладзі. У фанта гулялі: нгбы ўгалёку руку паложацъ i адгадвай. Багданава. У фанты гулял i, як збіраліся па хатах. Марозаўка. ФАРБАВАЦЬ, ФАРБУВАЦЬ незак. Фарбаваць. Сцяну пафарбуіш аліфай, а патом пъкрасии. А так фарбуваць. Сукрэмна. ФАРТОВЫ, ХВАРТОВЫ прым. 1. Спрытны, хвацкі, прыгожа апрануты. Дужа фартовы, уборны парънъ, культурны. Запруддзе, Леснікі. 2. Фарсісты, ганарысты. Хвартовая дзяўчонка была. Міцюкова. 3. Прыгожы. Выйдзщь фартовая кофтачка. Міцюкова. ФАРТУХ, ХВАРТУХ м., ХВАРТУКІ мн. Фартух. Фартух кала работы. Каралі. Адной бабі далі хвартух, дык іна хустку сдзёлъла [пра амерыканскую дапамогу]. Нямойта. Як въгъняюць карду пёршы рас, то нада пъслаць юпку ці хвартух нъ парозi, кап ні блуждала пъ чужых двърах (павер'е). Ракаў Засценак. Хвартух падкашыць [падапне] / ідзёць. Закур'е. Хвартух насілі, хвартукг. Запруддзе. ФАРФОРЫЦЦА незак. Харахорыцца, ганарыцца. Каторы фарфорыцца, а сам з дзярэўні. Вялікі Азярэцк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бьгў, бягўнапёраду, вўдачку, дўжа, заазере, закуре, кардў, павере, пафарбўіш, прыдўмаў, пъкрасйи, пўрпліві, сцянў, фарбўваць, фартўх, фарфбрыцца, хўстку
7 👁
 ◀  / 409  ▶