Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
СТАЖАР'Е н. Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; адонак, стажар'е, стажарышча. Стажар'е — ніс стьга, хто жардзя, хто хвъръсця наложыць. Гарадзец, Багданава. СТАЙНЯ ж. Стайня. На стайні кдні. Гарадзец. СТАКАН м. Шклянка. Мьлянкдускі стакан хлабысь, выпіў, i шчэ мълъвата гарэлкі. Сянно. СТАЛЕТНІК м. Альяс. Закапаў глазы сталётнікам i лёгчэ. Нямойта, Кішуроўшчына, Ракаў Засценак. СТАЛЁЎКА ж. зб. Дошкі для падшывання столі. Сталёўка - эта для паталка, паталдк засцглалі. Сталёўка тдншы за мастоўку. Марозаўка, Вялікі Азярэцк. СТАЛІНА ж. Адна дошка ў столі. Сталіну над ім нада выдрьць, як чьраўнік пьміраіць. Запруддзе. СТАЛІЦА ж. Верхняя дошка, крышка стала; стальніца. Быў стол на нъгах, звёрху сталіца. Гарадзец. СТАЛІЧЫНА ж. 1. Верхняя дошка, крышка стала; стальніца. Сталічына ў сталё. Рэчкі. 2. Адна дошка ў столі. На бэлькі пьклаў столь, алё аннэй сталічыны ні хьпаіць. Неўгадава. СТАЛОЎКА ж. Сталовая. Так у мянё ш сталдука была, жыў каморыг, былі i так парцізаны. Леснікова. СТАЛЫ прым. 1. Сталы, дарослы. Ты парьнь стали, з арміі прышду; a іна што? Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Мянюцева, Партызаны, Чуцькі, Неўгадава. 2. Стары. Яё ш карова сталая ўжо. Вялікі Азярэцк. СТАЛЬВАГА ж. Доўгі ворчык для параконнай запрэжкі. Стальвага - пара коней запрагаіцца ў плух. У бароны ня гёткая ўжо, а другой сісцёмы стальвага. Леснікова, Алексінічы, Багданава, Гарадзец, Манголія, Сукрэмна. СТАЛЫИЦА ж. Верхняя дошка, крышка стала; стальніца. Стальнща астшасі, а ндгі падгнілі. Каралі, Багданава. СТАЛЬШЧЫНА ж. Адна дошка ў столі. Як чараўнікі паміраюць, над пёчкай стальтчыну ўзрываюць, яны тады скарэй памруць, старьія гьварылі. Партызаны, Багданава. СТАЛЬНЫ прым. Жалезны, стальны. Стальнэй провалкай закруцілі дзвёры. Гарадзец. СТАЛЮГА ж. Сталярны варштат; сталюга. Сталюга, дзе доскі чысцяць. Во сталюга, на ёй майструю рамы. Фасаўшчына. СТАЛЯР, СТОЛІР, СТОЛЯР v/. Сталяр. Сталяр - lumo калёсы дзёлаіць. Нямойта. Бацька быў столір бальшы, бароны i ўсё рабіў. Міцюкова. Добры бьіў столяр. Нямойта. СТАЛЯРАВАЦЬ незак. Выконваць сталярную работу; сталярнічаць. / стьляраваў, i кьваў, i піджак пашьііць. Фасаўшчына. СТАЛЯРНІЧАЦЬ незак. Toe ж. Стьлярнічаў з дзётства. Нямойта. СТАЛЯРНЯ ж. Сталярная майстэрня. У сталярні работаў, a ў кузні ні принимали Ульянавічы. СТАМЕСКА, СТАМЁЦКА ж. Стамеска. Стамеска - вузенькая, тонкая, падчашчаюць стамёскай у дзірках. Стамёскі бываюць прамыя i палукруглыя. Запруддзе, Багданава, Гарадзец, Марозаўка, Нямойта. Цяпёр стамёцка завуць. Вялікі Азярэцк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўзенькая, завўць, камбрыг, карбва, кўзні, майстрўю, мьлянкдўскі, палукрўглыя, памрўць, прышдў, стажаре, сталдўка
3 👁
 ◀  / 409  ▶