Старонка 21
◀ / 409 ▶
ПАДЗІСКУВАЦЬ зак. Апрацаваць глебу дыскамі. Пожню падзіскувалі, пъръспахвалі. Нямойта. ПАДЗІЧЭЦЬ зак. Стаць дзікімі, здрабнець (пра плады). Пьдзічэлі яблыны. Самсоны. ПАДЗОЛІСТЫ прым. Падзолісты. Зямля падзолістая, дубы ні растуць. Партызаны, Жохава. ПАДЗОЛЬ ж. Бедная солямі глеба шаравата-белага колеру; падзол. Цімахвеўка любіць падзоль. Жохава. ПАДЗОР м. Вышыванае палатно ці карункі, якія прышываліся да прасціны ці прымацоўваліся да ложка як упрыгожанне. Падзор быў, як прасціна канчалася. Баравікі, Закур'е. ПАДЗОРНІК, ПАДУЗОРНІК, ПУДУЗОРНІК м. Тое ж. Падзорнік аддзельна, а раньшы к простыні кружава прышывалі. Багданава. З естых нітак з магазінных вязалі падзорнікі. Каралі, Леснікі, Леснікова. Падузорнік на койку. Розмыслава. Бувала, дзелалі пудузорнік. Вялікі Азярэцк. Цяпера пудузорнік ёсь. Розмыслава. ПАДЗЬ ж. Падзь, мядовая раса. Падзь выдзіляіцца нъ лісту, нъ лугу. Сянно. ПАДЗЯКАВАЦЬ зак. Падзякаваць, выказаць удзячнасць. Нехта вам падзякаець. Запруддзе. ПАДЗЯЛЕНЫ дзеепрым. Падзелены. Пупулам усё падзялена. Нямойта. ПАДЗЯЛІЦЦА зак. Падзяліцца. Бедны паследнім падзеліцца, а багаты – не, ні дась і прагоніць. Багданава, Гарадзец. ПАДЗЯЛІЦЬ зак. Падзяліць. Бог падзяліў – трое мне дзяцей, трое забраў. Багданава. ПАДЗЯЎБАНЫ дзеепрым. перан. Паранены. Брат увесь падзяўбаны з вайны, ногі не ходзюць. Запруддзе. ПАД'ІСПАНЕЦ м. Падыспань (танец). Багданава, Вялікі Азярэцк. ПАДКАЛВУРЫЦЬ зак. Падцікаваць, высачыць. Ліса пъдкълвурыла буцянёнка. Сянно. ПАДКАРМЛІВАЦЬ незак. Падкормліваць. Суропам з сахара падкармліваюць пчол. Закур'е, Неўгадава. ПАДКАШЫЦЬ зак. Падкасаць, падторкнуць. Хвартух падткашыць – і пайшла. Закур'е. ПАДКІДАЦЬ незак. Падкідваць б'ючы. Ката нільзя падкідаць, як бярэмяны, а то бываюць крыкуны (павер'е). Парэчча. ПАДКІНУЦЬ зак. іран. Пазбавіць. Сышліся, сістра падкінула здароўя. Жохава. ПАДКОЎВАЦЬ незак. Падкоўваць. Капыты падкоўвалі. Буй. ПАДКРАСЦІСЯ зак. Падкрасціся. Мы падкрадзімся к етым бабам, адзежу папухуваем. Запруддзе, Гарадок. ПАДКУРАВАЦЬ незак. Падкурваць (пра пчол). Дымкар пчол падкураваць. Неўгадава. ПАДЛА ж. Абразлівая назва чалавека, жывёлы. Ня возьміць худую падлу – карову. Серкуці. Жылі, як нада, але падла старая ўжо, не радзіла. Міцюкова. Калі змог – пъдняўся, а не – ляжы, як падла. Станюкі, Каралевічы, Партызаны. ПАДЛАВІЦЬ зак. 1. Злавіць. Чэрці яго падлавілі і гавораць: «Ідзі, дзедушка!» Багданава. Карову падлавілі партызаны. Самсоны. 2. перан. Заўважыць слухаючы. Але як скажу якое слова, так падловіця і запішыця. Парэчча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 409 ▶