ПАДЛАМАЦЦА зак. Навучыцца. Мы там троху па-нямёцку падламаліся. Вялікі Азярэцк.
ПАДЛАМАЦЬ зак. Параўняць бараной ворыва перад сяўбой. Пьдламаў бьранди i ceŭ! Цясішча, Гарадок.
ПАДЛЁГЧЫ зак. Паламаць, зрушыць з месца, разнесці. Дрэва вывірнулься, яго нілізя браць, як строюць дом, кажуць, мджыць бура ягд падлёгчы. Запруддзе.
ПАДЛЁЗЦІ зак. Падлезці. Клешч, як блошка, пат крыло [пчале] падлёзіць. Багданава.
ПАДЛЁНІВАЦЦА незак. Падленьвацца. Так дык ты падлёніваешся, а пералоўкі [анекдоты] толькі б ірасказаваў. Нямойта.
ПАДЛЁЦЩЬ зак. Распарадзіцца. Падпёціў каня даць мне на сённяшні дзень. Запруддзе.
ПАДЛЁЧЫЦЬ зак. Падлячыць. Пьмагу падлёчыць, а вылечыцъ - не. Жохава. Дзётка, сынок мой, ці можна яго падлёчъщь? Цясішча.
ПАДЛЁШЧЫК м. Падлешчык, малады лешч. Падлёшчык — мъладэй лешч. Сянно.
ПАДЛЁТЫШ м. Птушаня, якое вучыцца лётаць. Адзтьццъць штук у сарокі сьрачанёнкуў вывілісі, няўсе разъм, адзін тдлькі вывіўся, a другі падлётыш. Сянно.
ПАДЛІВАЦЬ незак. Падліваць. Назаўтра калдціш, падліваіш вады [у саладуху], як густа, варыш разы два-тры, кап закіпёла. Багданава.
ПАДЛІСНІК м. Падбел, крываўнік (расліна). Падбёл, a хто завёць падлгснік. Кавалі.
ПАДЛОГА ж. Падлога. Тры разы ў году мылі подлогу. Багданава, Гарадзец, Гарадок, Партызаны, Закур'е, Неўгадава.
ПАДЛОЖЫНА ж. Масніца. Адна падлджына падымаецца, пьд падлогай яма. Дольдзева, Неўгадава.
ПАДЛЫШАНЫ дзеепрым. Прыбраны, падмецены. Каб было троху падмёцена, падлышана ў хаці. Міцюкова.
ПАДЛЯНІЦЦА зак. Паленавацца. Падляніцца каторы. Савінічы.
ПАДЛЯТВАЦЬ незак. Падлятаць, узнімацца. Бднбы ляцяць - зімля падлятваець. Мянюцева.
ПАДЛЯЦЕЦЬ зак. Прыляцець. C апрэля далжон бацян падляцёць, лётась na снягу хадзіў. Нямойта.
ПАДМАЗАЦЦА зак. 1. Падмазаць, змазаць. Як ні падмазаўся - скрыпіць. Партызаны. 2. перан. Падлізацца, паддобрыцца. Падмажацца хоць к каму. Нямойта.
ПАДМАНЮВАЦЬ незак. Падманваць, ашукваць. Крадуць, пьдманююць людзёй. Заазер'е.
ПАДМАСКА, ПОДМАСКА ж. Кавалачак сала ці здору, якім змазвалі скавараду, каб ежа не прыгарала; подмазка. А раньшы падмаскі дзёлалі: сала у трапачкі, i мазалі скавароду, каб ні прагарала. Дольдзева. Укруціш сала кусок у тропочку, у шматок — эта пддмаска. Багданава, Заазер'е.
ПАДМАЧВАЦЦА незак. Мачыцца. Я ад смёху чуцъ ні падмачваюся. Міцюкова.
ПАДМЁНА ж. Замена. Падмёны яму ні было. Розмыслава.
НАДМЕННЫ прым. Той, хто падмяняе каго-н. Падмённым, замянящъ брыгадзіра. Гарадзец.
ПАДМЕСЩ зак. Падмесці. Падмёсці хату, водой спырсквали а не - вёнік памочыш, патрасёш. Багданава
Дадатковыя словы
бўра, заазере, закуре, камў, крадўць, ндй, пьмагў, снягў, укрўціш, ямў
36 👁