Старонка 208
◀ / 409 ▶
СМЯРОТНІК м. Расліна (?). Смяротнік параць, кураць у сараі, каб скот вадзіўся, да трох лет дзяржыцца тое. Запруддзе. СМЯРОТНЫ прым. Прызначаны для памерлага. Эта сьмяротны ўзел, мне на смерць, ня трогайце яго. Запруддзе. СМЯЯЦЦА, СМІЯЦЦА незак. Смяяцца. Ты смяёсся кала людзей, з людзей ня смейся. Дольдзева, Гарадзец, Заазер'е, Мянюцева, Партызаны. Кала мяне дзеці сміяліся. Манголія. СНАВАЦЬ незак. Снаваць, рабіць аснову палатна і інш. Кросны снуюць, колышкі ўбіты, снавалі на сцяне: 5 губак, 12 губак, ткуць тады. Фасаўшчына, Апечкі, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер'е, Каралі, Карпавічы, Леснікова, Манголія, Мянюцева, Рэчкі, Дуброўкі. Снуюць з вяровак лапці, снуюць удоль, а плятуць упоперак. Гарадзец. 2. перан. Плесці павуціну. Кросны снуець павук. Вялікі Азярэцк. СНАСІЦЬ незак. Зносіць, звозіць. Када калхозы абразовываліся, сталі снасіць у обшчыя дзярэўні малыя вёсачкі. Нямойта. СНАСЬ ж. Снасць, рыбалоўная прылада. На снась трэба лавіць рыбу, мармышку. Багданава. СНЕГ м. Снег. Снег выпаў па калені. Кагда многа снегу, то многа хлеба. Снягі ідуць і ідуць. Гарадзец, Багданава, Запруддзе, Леснікова, Савінічы, Серкуці. СНЕДАННЕ, СНІДАННЕ н. Снеданне. Да снедання накосіць воз сена. Фасаўшчына. Да снідання ідзём сваё агароды абрабатываем. Леснікова. СНЕДАЦЬ незак. Снедаць. Іна ішчо ні снедала, саўсім баба ніякая. Багданава, Манголія. СНЕЖНЫ прым. Снежны. Зіма снежная – лета багатае (прыкмета). Гарадзец. СНІДАНКА ж. Шаферка. Як бяруць маладуху, то едуць такія дзяўчаты з ёю, сніданкі завуцца. Гарадзец, Запруддзе. СНІЦЦА незак. Сніцца. Сніцца ёй сон: шукайце бабу ў канцы дзярэўні паміш трох камней. Турава. Як сніцца къпаць бульбу – хърашо, кунпанія, а як садзіць – абізацільна нехта памрэць (павер'е). Гэта да смерці. Ракаў Засценак. СНІЦЬ незак. Бачыць у сне. Я Аліка сягоньня сьніла. Каралевічы. СНОП м., СНОП'Я мн. Сноп, снапы. Мой сноп як лялька, а маладыя ня ўмеюць вязаць. У хату няслі перві сноп, на кут ставілі, з нядзельку ці дзве стаіць той снапок, абаб'юць і пасеюць яго, у цэркву носяць, пасвяціць нада жыта. Дуброўкі, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Нямойта, Рэчкі, Фасаўшчына. Сноп ставілі на кут, стаіць, пакуль с поля не пачнуць вазіць усе сноп'я. Нямойта, Івоні, Савінічы. СНАПОК памянш. Дзеткі, хадзіце снапкі будзеце насіць. На кут ставілі снапок, як пачыналі жаць. Цясішча, Багданава, Каралі, Карпавічы, Ульянавічы. СНОЎ м. Аснова. Сноў прасты, а шэрсцю патыкалі. Нямойта. СНОЎДАЦЦА незак. перан. Пра неўсталяваныя адносіны паміж мужам і жонкай. Сын з жонкай сноўдаецца: то сходзіцца, то расходзіцца. Рулёўшчына. СНУВАЛКА ж. Прылада для снавання красён. Снувалкі на сценку чапалі. Цясішча. СНУВАЛЬНЯ ж. Тое ж. Снувальня была, на яе снувалі. Рэчкі. СНУЛЛІЦА, СНУЛЬНІЦА ж. Тое ж. У руках снулліца была – дошачка з трамя дырачкамі. Вялікі Азярэцк, Багданава. Снульніца і кругавая была. Дольдзева.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶