СМУГА ж. Лёгкая, падобная на дым атмасферная пялёнка, туман, дымка; смуга. Смуга, як нёба цёмная, ахутала смугби, цімната. Фасаўшчына.
СМУГЛЫ прым. Смуглы. Смуглы, цёмны ў яё цвет кджы. Фасаўшчына, Гарадзец.
СМУРОД, СМУРОТ м. Смурод. Даўнд паддх бы i смурдду ні было б! Запруддзе, Гарадзец, Нямойта, Ульянавічы. Смурдт з варушак пагиоу, яны для солкі ні гадзяцца. Міцюкова, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Серкуці, Ульянавічы.
СМУРЫЖЫЦЬ незак. 1. Вадзіць па чым-н., націраць, церці. Дзе смола, пасмалщь нада ттку для валінак, смурыжыць. Турава. 2. Касіць патроху. Паклёпіць касу, i я патроху смурыжу. Шэсць пракдсаў прагнала. Партизаны.
СМУТНЫ прым. Маркотны, сумны. Смутная такая, нёшта здарылася. Жысъ смутная січас, а ёсъ у што прыбрсщца i што есць, а ранёй пёлі, хоць галодныя былі. Фасаўшчына, Багданава.
СМЫК м. 1. Дэталь у станку (?). Дзет вірацёны дзёлаў, станок таю быу\ смык таю - вярдвачка ў станку. Вялікі Азярэцк. 2. Пра вельмі худога чалавека. Тднкі, як смык. Заазер'е, Гарадзец, Фасаўшчына.
СМЫЛЁЦЬ незак. 1. Гарэць без полымя, тлець. Смыліць, калі ні гарыцъ, а так, чуцъ, без агня. Фасаўшчына, Гарадзец. 2. Балець, пячы. Смылщь, гарыцъ, чэшацца прышчуўка. Манголія.
СМЫЛЬ, смэль м. Смурод, які вылучаецца пры паленні. Во смярдзщъ смэль эта агонъ, што гарыцъ. Багданава. О ХОЦЬ СМЫЛЬ СМАЛІ. Пра нішчымніцу, галечу. Ну прама смыль смалі: нічдга німа, ні сёчкі, ні крупіны. Запруддзе.
СМЫЧОК м. Смык (y музычным інструменце). Смычок на скрыпкі іграць. Фасаўшчына.
СМЯГНУЦЬ незак. 1. Перасыхаць, сохнуць (пра губы, горла, рот). Так сасмягла ў рдцц смягніць усё i піць хдчацца. Запруддзе. 2. Тушыцца (пра ежу). Як.мяса смягла харашо ў пёчы! Запруддзе.
СМЯКНУЦЬ зак. Абмякнуць. Ён зваліўся с пякдлка далой, съмякувёсъ. Буй.
СМЯРДЗЕЦЬ незак. Непрыемна пахнуць. Смярдзщъ у хаці, мышына дзе-та здохла. Ат цябё фёрмай смярдзщъ. Запруддзе, Багданава, Нямойта, Цясішча.
СМЯРДЗЮК м. 1. Лясны клоп. Смердзюю яны па ягадах, па лугу нагда бываюцъ. Жохава. 2. эмац.-ацэн. Хто смярдзючы. Смярдзюк ты! Жохава.
СМЯРДЗЮЧКА ж. эмац.-ацэн. Хто смярдзючы. Ах гразнуля, смярдзючка ты! Запруддзе.
СМЯРДЗЮЧЫ прым. Смярдзючы, які дрэнна пахне. Бздзюлъ - жук таю, Ылъна ванючы, таю смярдзючы. Запруддзе. Вясёлка - смярдзючы грып таю, рэтка ёсъ, я яго ня відзіў. Міцюкова, Жохава, Заазер'е, Запруддзе, Каралі.
СМЯРКАНАК, CMIPKAHAK м. О 3 РАНКУ ДА СМІРКАНКУ. Цэлы дзень. 3 ранку да смірканку рабдтаіць. Багданава. 3 ранку да смірканку работала. Запруддзе. □ Як ні павязёцъ, то з ранку да смярканку. Запруддзе.
СМЯРКАННЕ, CMIPKAHHE н. Змярканне. Гаравацъ нада ат рання да смяркання. Нямойта. О АД РАННЯ ДА СМЯРКАННЯ. Цэлы дзень. Нада гаравацъ ад рання i да смяркання. Нямойта. □ Як пагилд з рання, так i да сміркання. Багданава.
СМЯРОТНІК м. Нябожчык. Туды ш смярдтніка вазы i, ён там ньчуваў у капліцы. Серкуці
Дадатковыя словы
гразнўля, заазере, касў, сблкі, смугбй
36 👁