Ім нада травіца. Відзіця, як скубуць, аш валіцца, скубець. Партызаны. Ужо чуць, йдзе йна [карова] скубець. Міцюкова. 3. Вырываць, выдзіраць. Кручок – эта, сена скусці. Марозаўка, Партызаны, Савінічы.
СКУВЫРЫЧЫЦЬ зак. Скурочыць. Скувырычыла руку – ночы ня сплю. Алексінічы.
СКУГОЛІЦЬ незак. Скуголіць. Сабака і скуголіць, і выець: калі ўверх – пажар, а як уніс – хто-та памрэць. Багданава.
СКУЛА, СКУЛА ж. 1. Нарыў, фурункул. Скула выстаіцца, лопаецца і праходзіць, яе нада выграваць. Гарадзец. Кап табе скула села. Вялікі Азярэцк, Багданава, Баравікі, Партызаны. СКУЛКА памянш. Скулка ў бок табе! (праклён). Багданава. 2. экспр. Ніхто ніколі. Скулу пойдзіць нам хто дровы рэзаць задарма. Ульянавічы, Неўгадава.
СКУЛАМЕСІЦЦА зак. Збіцца ў кучу. Людзі, бываюць, у кучу сыйдуцца, як куламес здзелаюць, скуламесяцца. Багданава.
СКУЛАМЭСІЦЬ зак. Перавярнуць. Як ні цёпла, у хаці скуламэсяць усё. Запруддзе.
СКУЛЛЯ, СКУЛЛЁ, СКУЛЛЕ н. зб. 1. Скулы. Каб табе скулля запёрла глотку! (праклён). Каб табе скулля ў горла села: каб ты не мог прадыхаць! (праклён). Запруддзе. Васількі рвуць, еслі ёсць залатуха, скуллё апсядзіць, купаюць дзіця, прыкладаюць прымочкі. Партызаны. А скулле табе! (праклён). Запруддзе, Багданава. 2. Нічога. Цяпер скулля! – драждждзэй ні дастаць. Партызаны. ◊ СКУЛЛЯ ЧАПАЦЬ. Займацца непатрэбшчынай, лайдачыць. А Манька што будзець дзелаць? Скулля на нітачку чапаць? Нямойта.
СКУЛЬНУЦЦА зак. Упасці. І скульнуўся самалёт у яму. Неўгадава.
СКУМАЦІЦЬ незак. Шкуматаць. А тую і скумаціць німа чаго. Запруддзе.
СКУПАЦЦА зак. Пакупацца. А бувала ш нашы дзеці купаліся дзень, ні вылізалі з вады. А цяпер скупаіцца і балеіць. Нямойта.
СКУПЕРДЗЯ агульн. Скупы. Скупы, ні даець нічога, скупердзя ты. Багданава.
СКУПІЦЦА незак. Скупіцца, эканоміць. Ты б не скупіўся, на базар схадзіў да купіў што. Міцюкова.
СКУПЫ прым. Скупы. Старык жадны, скупы, а я пайду і ён мне ўсё дась. Каралевічы, Багданава.
СКУРА ж. 1. Скура. Хай скуру з цябе дзяруць! Запруддзе. СКУРКА памянш. Раней саломай смалілі, скурка тады мяккая. Багданава. 2. Вырабленая шкура жывёлы. У лапцях хадзіў са скуры. Запруддзе.
СКУРАСПЕЛАЧНЫ прым. Скараспелы. Скураспелачную бульбіну кала паркану пасадзі. Нямойта.
СКУРАСПЕЛЧЫНА ж. Бульба-скараспелка. Скураспелчына ніхай прарасцець. Нямойта.
СКУРЛУПА ж. Шкарлупа. Выкінь курам скурлупу з яйца. Розмыслава.
СКУРОЎЧЫЦЬ зак. Скалечыць, паралізаваць. І тут жа яе скуроўчыла. Івоні.
СКУСУВАЦЬ зак. Разбурыць. Скусувалі цэркаў, німа нічаво. Багданава.
СКУТ м. Кавалак палатна каля 10 метраў (12 губак – чатыры скуты). Скуты мачылі ў выгърцы ў попілі і слалі бяліць. Скуты на сажалку насілі, расцелеш, а лядок храп-храп. Насцелюць етых скутоў на сонцы. Запруддзе, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Каралі, Леснікі, Партызаны, Савінічы, Чуцькі.
77 👁