Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
с dBBH СКУЧАЦЬ незак. Сумаваць. Я так дужа ні скучаю па малаку. Ульянавічы. СКУШНА прысл. Сумна. I чиста, i паёўшы, ну скушна. Скушна без работы. Багданава. СКУШНЫ, СКУЧНЫ прым. Сумны. А ціпёр жыць харашо, тдлькі скушнае жыццё. Саўсім бясёда была скучная. Вялікі Азярэцк, Каралевічы. СКЯПАЦЦА незак. Расколвацца. Каб пълазы ні ськіпаліся, то шынныя жалёза пьдбівалі. Багданава. СКЯПАЦЬ, СКШАЦЬ незак. Адколваць, шчапаць. Лучыначку во скіпаеш ат стрыжанъка, каб іна гарэла, тонінька. Багданава, Буй, Запруддзе, Фасаўшчына. Скяпалі лучыну. Гарадзец. СЛАБА прысл. 1. Дрэнна, рэдка. Некатора курица слаба нясёцца. Вялікі Азярэцк. 2. Мала. Цётка, ён слаба еў. У мянё авёчак слаба было, нёкалі было дзіржаць. Багданава. СЛАБАВІДЗЯШЧЫ прым. Хто дрэнна бачыць, слепаваты. Ён слабавгдзяшчы, яму едка вынялі. Запруддзе. СЛАБАДНЁЙ прысл. Болып свабодна. У каго слабаднёй - дзіржаць на кварцграх. Леснікова, Запруддзе. СЛАБАСЦЬ ж. Слабасць. Іншы дзенъ дыхаць нёчым, слабасць, вялы чалавёк. Запруддзе, Івоні. СЛАБЁЦЬ незак. Слабець. Людзі старые, слабёюцъ, атміраюць. Буй. СЛАБНЫ прым. Нягеглы. Я ужо славна. Заазер'е. СЛАБОДА ж. Свабода. Каждый любіць сднца, слабоду. Турава. СЛАБОДНЫ прым. Свабодны. Свінням дам есъ, i тады ужо слабддная. Неўгадава. СЛАБЫ прым. 1. Нямоцны, аслаблены. Зубы ўжо слабыя ў ягд. Цяпёр людзі слабыя. Рэчкі, Багданава, Вялікі Азярэцк, Замошша. 2. Нятлусты, пусты. Слабоё мьлъкд, няжырнаё. Вялікі Азярэцк, Багданава. СЛАВІЦБ незак. Праслаўляць. Поп i славіць, i правіць. Каралевічы. СЛАДАСЦЬ, СЛАДАСЬ ж. Салодкасць. Я дужа ні магу сладасці. Розмысл ава. Пьдасінавікі жарыш, то сладась ёсь, суравёшкі мала саўсім жарым. Міцюкова, Дольдзева. СЛАДЖАНЫ прым. Салоджаны. Не сладжаны чай папю. Апечкі. СЛАЁК м. Праслойка. Слайкамі сала: то сала, то мяса. Багданава. СЛАЖЫЦЦА зак. Заснуць. Слажылася с чатырдх часоў. Жохава. СЛАНЕЧНІК, СЛАНЕШНІК м. Сланечнік. Іна каля згардды ягд сддз 'щь, цвіціць сланёчнік. Нямойта, Запруддзе. Сланёшнік птушкі склявалі. Розмыслава. СЛАПКІ прым. Мяккі, рыхлы (пра ежу). Бапка слапка. Запруддзе. СЛАТА ж. О ЛЁЗЦІ СЛАТОЮ Ў ВОЧЫ. Лезці назойліва, нахабна. Чагд слатдюў вдчы лёзіш? Вялікі Азярэцк, Серкуці. СЛАТА ж. Саладосць. Слоты ніякай, расчыніш з вёчара хлеп, плёсень пусціць, накрыеш фуфайкой якей-нёбудзъ. Карал i. СЛАЦЦА незак. Слацца, лятаць. Ластачкі кала нгзу сцёлюцца - на доги (прыкмета). Манголія. СЛАЦЬ незак. Рассцілаць. I трапалі лён, i бралі, й слал i, а цяпёр усё машынай. Запруддзе, Карпавічы, Закур'е. О МЯККА СЦЁЛІЦБ МУЛКА СПАЦЬ. Знешне ветлівы, далікатны, а спадцішка робіць ці можа зрабіць шкоду. Ён праклы такі: мякка сцёліць, мулка спаць. Рэчкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўжа, заазере, закуре, зўбы, магў, малакў, мўлка, птўшкі, пўсціць, скўшна, скўшнае, тбнінька
5 👁
 ◀  / 409  ▶