Курыца сакочыць, як з яйцом. Як зьнiслася - кудакчыць. Вялікі Азярэцк. Куръчка сакочыць - нясціся хочыць. Каралевічы, Розмыслава. 2. Стракатаць (пра сароку). Сарока сакочыць - госці будуць (прыкмета). Вялікі Азярэцк, Сукрэмна. 3. Страляць, страчыць. Ду-ду-ду - нямецкі пулямёт, а наш драбней сакочыць. Леснікова. 4. перан. Хутка, не сціхаючы гаварыць. Сакочуць бабы, як сарокі. Багданава. А божа, як мятлой мяціць, сакочыць i сакочыць. Вялікі Азярэцк.
САКОЛІК м. Ласкавы, пачцівы зварот да чалавека. Саколік мой! Міцюкова.
САКРАШЧЭННЕ н. Клімакс (?). Як станець сакрашчэнне, вы i паправіцеся. Нямойта.
САЛА н. 1. Сала, саланіна. Ну, два месяцы пабудзіш з касцямі. Косці канчылісі - ну, тады адно сала. Багданава. Будзіць у два пальчыкі сала - i хърашо. А было - ў стакан. Во эта сала! Буй. Хто сала ня есць, той не работнік. Вялікі Азярэцк. Сала ў яшчык складывалі. Гарадзец, Фасаўшчына. САЛЦА ласк. Запруддзе. 2. Нутраны тлушч; лой. Палезлі на чардак, ажны там нашлі гэта сала кароўскае. Леснікова.
□ Калі ня будзіць салца, не памочыш пальца. Запруддзе.
САЛАВЕЙ м. Салавей (птушка). Сълавей пяець у кустах. Багданава. Калі хочыш паслухаць съл ъуя, йдзі ў Глінішча [урочышча, знаходзіцца недалёка ад лесу]. І там пачуйіш сълъуя, i квакушку, i гылубоў лясных. Запруддзе. Чълавек ні сълавей: песьнямі сыт ні будзіш. Каралевічы. Сълауёу не чуваць. Нямойта. Салавей сільна на многа галасоў пяець. Розмыслава. Салавей ёсь, пяець, ні памёр ад хімікатаў. Сукрэмна. Тута сълавей къла амшарынкі пяець яшчэ. Сянно. Так пяяла, як сълавей. Дуброўкі.
САЛАДЖАЦЬ незак. Станавіцца салодкім. Съладуха сълъджала, а тады ў дзёжачку, у хлебнічку - i квасілі. Яё нада учыніць, только кап ня ўкісла, кап саладжала. Багданава. Іна сълъджаіць, съладуха гэта. Кішуроўшчына. Саладжаіць кулага, кісніць i варуць. Марозаўка.
САЛАДЗЕЙ прысл. Саладзейшы. Казінае малако саладзей кароўськага. Багданава.
САЛАДУХА ж. Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі; саладуха. Съладуху варылі. Аржаная мука разводзілася на халоднай вадзе. Пёчка топіцца - ставіцца перад, кап саладжалася. Мёду укінеш. Печка як топіцца - вытапіцца, паставіць у чугуне. Вынімаеш - у дзёшку. Як прастыне - квась рэская, укусная. З бульбай пад'ясі. Саладуху варылі з аржаное мукі. Я съма прошлы гот съладуху дзёлъла. Саладуха - іна укусная, саладуху дзёлалі. Ну, саладуха - як раньшы хлеп пяклі. У хлебніцу зварыш яё. Тады ў хлебніцы яна пастаіць i станіць такая вінная, рэская. Багданава. З мукі з жыта. Прасёюць мучыцы, у вар раскалоцюць у хлебніцу. Папёраду зъсъладжаюць. Тады падкісніць - ёта съладуха. Саладуху дзёлалі з мукі аржанэя. Вялікі Азярэцк. Съладуха: ў дзяжу хлеба кідаіць трошкі, скарынак. Іна ўкісаіць. Нада, кап іна пракісла трохі, ў дзяжу заліваюць. Як на загнёце стаіць, ільду кідаюць. Кішуроўшчына. Саладуху на халоднай вадзе разводзім. Уранні ўчыніш, лядзіну укініш, каб саладжала, вечарам вараш. Самсоны. Саладуху варылі. Муку ржаную на загнёці съладзіш. Размішаюць халоднай вадой, тады лідзякі - i станіць салоткай. Фасаўшчына.
САЛАМАРЭЗКА ж. Прылада, каб дробна секчы (рэзаць) бацвінне, салому на корм скаціне; сячкарня, сечка. Сълъмарэска была рэсь рэзаць. Каралевічы.
91 👁