Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 2

 ◀  / 409  ▶ 
САДРАЦЦА зак. Абадраць, зняць верхнюю абалонку. Засыпаліў кош [зерне]. Атчыніш люк, усыпіш туды - крупы здзяруцца. Нямойта. САЖА ж. Сажа. Сажа чдрная. Дольдзева. Ръзълпшаюцъ сажу ны кьрасіні i рьзьмічаюць сцены дома, пастройкі - ны піравос [калі трэба перавезці хату на другое месца] ці як пірысыпаюць [разбіраюць па бярвёнах i збіраюць зноў]. Запруддзе. Стала капціць [печ] - сажа там. Рулёўшчына. САЖАЛКА ж. Спецыяльна зробленая копанка (вадаём) для гаспадарчых патрэб; у сажалцы мачылі лён, каноплі, паілі скаціну. Кьпалі ранёй сажалкі такія, там мылі i пьласкалі пражу. Вялікі Азярэцк. Сажалка выкапаная. Запруддзе. Белы лён мачьілі ў сажалцы. Гарадзец. Кдпынка i сажълка - аднд i тожа. Гарадок. Насіў ваду c сажьлкі [паліваць капусту]. Жохава. Сажълка там, дзе ніскьё места. Заазер'е. Там сажьлка, нам ціпёр там хърашо, мы там скот пдім. Каралі. Къпанъя сажълка. Самсоны, Багданава, Чуцькі. САЖАНЬ, САЖЭНЬ м. Старая мера даўжыні ў тры аршыны, што крыху болей за два метры. Сажънь дроў, як раныиы кьзалі, дзёсіць вазоў, квадратна. Дліна сажня - 2,25. Вялікі Азярэцк. Сажънь, навёрна, два мётры. Фасаўшчына. А сажэнъ - тры аршына называўся сажэнь. Марозаўка. о МАХАВЫ САЖАНЬ. Мера даўжыні на раскінутыя рукі ці адлегласць паміж далонямі раскінутых рук; махавым сажнем мералі даўжыню рыбалоўных сетак. Раныиы мёраліся ў мъхавы сажънь. Прымёрна, трыццаць гиэсъ мъхавых сажанёй. Багданава. САЖАНЬ м. Саджанец. Пёрвыя сажні асталіся. Партызаны. САЖВАЦЬ зак. Зжаваць. Нясі, можа сажвёць цялёнак хлеп. Серкуці. САЖГЁНЫ дзеепрым. Спалены. Паслі вайны сажгёна усё. Нямойта. САЗДОЛЕЦЬ зак. Адолець, асіліць. Дажджы прайшлі, вьда, лужыны стъяць, въда саздолела [i ў агародзе на разорах стаіць вада]. Запруддзе. САЗНАННЕ н. Свядомасць. Здзёлалі апірацыю - ён быў бес сазнання. Запруддзе. У сазнанне ні прахадзглася [не прыходзіла]. Неўгадава. САЗНАЦЬ зак. Паспачуваць. Сазнай, хоць мяшдк бульбы дай. Леснікова. САЗШЯВЕЦЬ зак. Падпячыся, падгарэць. Сазніявіў хлеп, згарэў. Дасг камунібудзь, а то i самі паядуць. Ульянавічы. САЙДЗЯНІЦЬ зак. Аб'яднаць. Як ужо сьидзянш два калхоза, ён стаў брыгадзір. Багданава. САЙКА ж. Чайка. Сайкі лётаюць, бёлые такіе. Цясішча. САЙСЦІ зак. Сысці, збегчы. Яны n сышлі, бох вёдаіць куды, кап іх не прывязвалі [гаворка пра коз]. Рэчкі. CAK м. Верхняя жаночая вопратка, палатняная ці шарсцяная; куртка ніжэйшая за калена. У маткімаёй быў сак, за калёна, шарасцяны. Той сакраспардлі, павымылі, плацце пашылі. Плацце з сака было. Багданава. Сак длгнны быў, скрозь так во длгнны. Буй. Сак пагиыты ў талію, як куртка, тдлькі назывішча, што сак. У бъгатых съматканыя i шэрсныя был!. Нямойта. Армяк! насілі, жалёткі, сак. Партызаны. САК м. Рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абручы; жак. Сак пахджы на тъптуна, у сярэдзіні жырало. Фасаўшчына. САКАЛЁЧЫЦЦА зак. Скалечыцца, нешта пашкодзіць. Дачка сама нёшта сакалёчылася, нагу выбіла. Нямойта. САКАТАЦЬ незак. 1. Кудахтаць. Сакочуць куры. Сакочуць перад яйцом курачкі. Багданава. Куры кажны дзень сакочуць, кудакчуць. Іна зніслася i кудакчыцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднаць, бўльбы, вадў, заазере, здзярўцца, крўпы, кўртка, лўжыны, нагў, нібўдзь, паядўць, сьйдзянш
4 👁
 ◀  / 409  ▶