Старонка 142
◀ / 409 ▶
РАЗВАДНЫ прым. Развядзён; які скасаваў шлюб. Дъчка у яе ръзвадная. Запруддзе. РАЗВАЖАЦЬ незак. Думаць, лічыць. Съма сабе разважаю: дзень пражыла – і добра. Цясішча. РАЗВАЖЫВАЦЬ незак. Разважваць (на вагах). Мы там ръзважывалі муку. Запруддзе. РАЗВАЛІСТЫ прым. Шырокі, з вялікай умяшчальнасцю. Бальшыя такія калёсы, ръзвалістыя такія. Гарадзец. РАЗВАЛІЦЦА зак. 1. Разбурыцца, паламацца. Усё развалілася, абламалася. Запруддзе. 2. Распасціся, рассыпацца. Хлеб разваліўся з касцеру. Запруддзе. 3. Празмерна распаўнець, растаўсцець. Таўстая, развалілася: німа забот, і пърасёнка не дзяржыць. Чаму ёй ні разваліцца: сама для сябе жывець. Запруддзе. РАЗВАЛЫ, РОЗВАЛІ толькі мн. 1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці; развалы. Акоскі ці ръзвалы нъ санкі ложъцца, кап шырэй было. Гарадзец. Ръзвалы – ета кап сена многа наклаў на ръзвалах. Галашчакіна. Розвалі к эцім санкам. Леснікова. 2. Выязныя сані. Былі сані – розвълі, ездзіць нъ бъзар. Гарадзец. РАЗВАРАНЫ прым. Разварны, рассыпчасты. Я люблю развараную бульбу. Вялікі Азярэцк. РАЗВАРОТ м. Развод зубоў (у піле). Разварот здзелаць у пілцы – і ня рэжыць тады ўжо. Вялікі Азярэцк. РАЗВАРОТКА ж. Месца развароту, паварот. На разваротку паехаў аўтобус. Манголія. РАЗВАРЫЦЬ зак. Зрасходаваць для прыгатавання чаго-н. Мяшок сахару ръзвару нъ варэнне. Міцюкова. РАЗВЕЗЦІ зак. Зрабіць цяжкапраходным, непрыгодным для язды ў час дажджу, раставання снегу (пра дарогу). Развязло зямлю. Рассвет. РАЗВЕСЦІ зак. 1. Развесці, гадаваць. Авечак развялі, ткалі і пралі. Леснікова. 2. Зрасходаваць, страціць. Усе грошы развядзеш: то плацце купіш, то штаноў. Запруддзе. 3. перан. Расказаць пра няшчасце, бяду. Нямойта. РАЗВЕХАЦЦА зак. Расшумецца, разбегацца. Развехъліся дзеці. Гарадзец. РАЗВЕЯЦЬ зак. перан. Пазбавіцца перажыванняў, думак. Можа б гора і развеяў, каб узяў добрую супругу. Івоні. РАЗВІДНЕЦЦА зак. Развіднець. Як развіднелася, так пояс той знайшла. Серкуці. РАЗВІЛКА ж. Месца, дзе разыходзяцца дарогі; развіліна. Дарога, дзе разыходзіцца, – развілка. Вялікі Азярэцк. РАЗВІНЦІЦЦА зак. перан. Узрушыцца, узбудзіцца. Развінцілісь нашы бабы і началі блокаць. Партызаны. РАЗВОД м. Скасаванне шлюбу. Пъдалі нъ развод, ръзышлісі. Запруддзе. РАЗВОДДЗЕ н. 1. Разліў, паводка. Ён ужо, як разводдзя стала, быў дома. Нямойта. Саўсім слабае было разводдзе. Як разводдзе, дзяцей пускаюць на канікулы. Фасаўшчына. 2. Непагадзь, сырое дажджлівае надвор'е. У марце ноч і дзень разводдзе. Дуброўкі. РАЗВОДЗІЦЬ незак. Размячаць, адзначаць плошчу. Сталі стох разводзіць шэсць ны пяць метруў унізу, лазу класці. Леснікова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 409 ▶