РАЗБЕГЧЫСЯ зак. 1. Пабегчы ў розныя бакі. Мы разбёгліся, прывялі людзёй. Запруддзе. 2. Набраць вялікую скорасць. Разбёгся, хацёў пераскдчыць npac кьнаву ды i ўваліўся. Фасаўшчына. РАЗБІВАЦЬ незак. Растрасаць, раскідаць. Hy, тады ідуць гной разбіваць дзве ці тры бабы. Багданава. Бяры грабёлькі i рьзьбівай пракдсы. Леснікова. Гной разьбівалі. Каждьі клачдк разаоёш i усю зямёльку усьіпіш. Нямойта. Разбіваць сёна, еардчаць, грэсціў копы. Розмыслава, Гарадзец, Фасаўшчына, Закур'е. РАЗБІВАЧКА ж. Жанчына, што разбівае гной. Там разбівачкі аставалісі, катдрыя навоз разбіваюць у слёт, трасуць навоз. Самсоны. РАЗБІРАЦЬ незак. 1. Раскідваць, разбураць. Я разбіраю дровы i кляну [на Івана Купалу завалілі дрывамі]. Чуцькі. 2. Пазнаваць, адрозніваць. Hiразбіраю людзейужд. Чуцькі. 3. Лаяцца, злавацца. Якувап ёцца,разбіраець наяё. Дольдзева. РАЗБІТЫ прым. о РАЗБІТАЕ СЭРЦА. Пакаёвая кветка. Разбітае сэрца сіненькім цвіціць, як баціначак. Партызаны. РАЗБІЎНЬІ прым. Раскалочаны, размешаны ў малаку. Разбіўная яёшня - яйкі разбіваныя з малакдм. Вялікі Азярэцк. РАЗБІЦЬ зак. 1. Разбіць, раскалоць. Нада, кап нь Ляксёі рьібіна хвастом лёт разбіла. Багданава. Разьбіў ушчэнт, удрэбізгі. Савінічы. 2. Папсаваць яздой, раз'ездзіць. Машьін не было, a кдні так не разабюць дардг. Буй. 3. Растрэсці, раскінуць (сена). Разаб'ём пракос, у капёшкі стаўляем [націск?]. Партызаны, Машчоны. 4. Знішчыць, разбамбіць. Як іхразбілі ашалдн, ён i пайшоўу парцізаны. Серкуці. 5. Пабіць, збіць. Разбіў яё ўсю, ссініў. Запруддзе. 6. Раскалаціць, размяшаць. Мукуразбіваеш палднікам. Міцюкова. РАЗБОЙСТВА н. Шкодніцтва. Цішына была, не было разодиства. Баравікі. РАЗБРАКАЦЬ незак. Разбухаць, размякаць. Авёс прасёюць, абтаўкуць, высушуць, паруць. Нада сдлі, вады - i талакно само разоракаіць. Мука разоракаіць. Марозаўка. РАЗБРУКНУЦЬ зак. Разоракнуць, разбухнуць. Ячмёнь ръзмяк i разорук [у жываце каровы, якая аб'елася]. Запруддзе. РАЗБУРЬІЦЬ зак. 1. Разбурыць, паламаць. Зълътая была настройка - разбурылі. Баравікі. У вайнуусё разбурылі, ні было мёльніцы. Гарадзец. Была цэрква разбурылі. Запруддзе. На хутары жылг, хату разбурылі. Кляпчэва. Тут тога ўэюо німа, хто разбурыў цэркву. Нямойта. Разбурыў зямлянку мой малец i гивагра. Партызаны. 2. Раскідаць, знішчыць. Ластаўкіна гняздд разбурыў. Гарадзец. РАЗБЭСЦІЦЦА зак. Распусціцца, апусціцца. Разбэсціліся мы, разбасячыліся. Фасаўшчына. РАЗБЭШЧАНЫ прым. Разбэшчаны, распуснік. Разбэшчаны чалавёк, бабнік, разбалаваны. Савінічы. РАЗБЯГАЦЦА незак. 1. Бегчы ў розныя бакі. Дужа ні хадзічі з дзёцьмі, яны разбягаюцца. Запруддзе. 2. Разыходзіцца, разлівацца. Сднца разбігаецца рознымі цвітамі [на Івана Купалу]. Запруддзе. РАЗВАДЗЩЦА незак. Разводзіцца, скасоўваць шлюб. Хто не разводзіцца, той жызні не знаець. Каралевічы. РАЗВАДЗІЦЬ незак. 1. Разбаўляць. Куцця - чьіста выбіраюць пшаніцу, кіпіцяць яё ні да гатбунасці, із мёдам разводзюць. Карпавічы. 2. Вырошчваць, гадаваць. Кдні развадзіць будуць. Багданава. 3. перан. Пускаць плёткі. Плётнічаіць, плёткіразводзіць. Фасаўшчына
Дадатковыя словы
абелася, абтаўкўць, бўдуць, вайнўусё, гатбўнасці, дўжа, закуре, клянў, мукўразбіваеш, разабём, разбдйства, разбракаіць, разбракнуць, разбрўк, разбрўкнуць, разездзіць, трасўць, хўтары, ідўць
8 👁