РАЗВАДНЫ прым. Развядзён; які скасаваў шлюб. Дьчка у яё ръзвадная. Запруддзе. РАЗВАЖАЦЬ незак. Думаць, лічыць. Сьма сабё разважаю: дзень пражыла i добра. Цясішча. РАЗВАЖЫВАЦЬ незак. Разважваць (на вагах). Мы там рьзважывалі муку. Запруддзе. РАЗВАЛІСТЫ прым. Шырокі, з вялікай умяшчальнасцю. Балъшыя такія калёсы, рьзвалістыя такія. Гарадзец. РАЗВАЛЩЦА зак. 1. Разбурыцца, паламацца. Усё развалілася, абламалася. Запруддзе. 2. Распасціся, рассыпацца. Хлеб разваліўся з касцеру. Запруддзе. 3. ГТразмерна распаўнець, растаўсцець. Таўстая, развалілася: німа забот, i пьрасёнка не дзяржыць. Чаму ёй ні разваліцца: сама для сябё жывёцъ. Запруддзе. РАЗВАЛЫ, РОЗВАЛІ толькі мн. 1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для болыпай умяшчальнасці; развалы. Акдскі ці ръзвалы нь санкі ложьцца, кап шырэй было. Гарадзец. Ръзвалы - ёта кап сёна многа наклау на рьзвалах. Галашчакіна. Рдзвалі к эцім санкам. Леснікова. 2. Выязныя сані. Былі сані рдзвьлі, ёздзіць нъ бъзар. Гарадзец. РАЗВАРАНЫ прым. Разварны, раесыпчасты. Я люблю развараную бульбу. Вялікі Азярэцк. РАЗВАРОТ м. Развод зубоў (y піле). Развардт здзёлацъ у пілцы - i ня рэжыць тады ўжо. Вялікі Азярэцк. РАЗВАРОТКА ж. Месца развароту, паварот. На разваротку паёхаў аўтдбус. Манголія. РАЗВАРЬІЦЬ зак. Зрасходаваць для прыгатавання чаго-н. Мяшдк сахару рьзвару нь варэнне. Міцюкова. РАЗВЁЗЦІ зак. Зрабіць цяжкапраходным, непрыгодным для язды ў час дажджу, раставання снегу (пра дарогу). Развязло зямлю. Рассвет. РАЗВЕСЦІ зак. 1. Развесці, гадаваць. Авёчак развялі, ткалі i пралі. Леенікова. 2. Зрасходаваць, страціць. Усё грдшы развядзёш: то плаще купіш, то штаноў. Запруддзе. 3. перан. Расказачь пра няшчасце, бяду. Нямойта. РАЗВЁХАЦЦА зак. Расшумецца, разбегацца. Развёхьліся дзёці. Гарадзец. РАЗВЕЯЦЬ зак. перан. Пазбавіцца перажыванняў, думак. Мджа б гора i развёяў\ кабузяў добрую супругу. Івоні. РАЗВІДНЕЦЦА зак. Развіднець. Як развіднёлася, так пояс той знайшла. Серкуці. РАЗВІЛКА ж. Месца, дзе разыходзяцца дарогі; развіліна. Дорога, дзе разыходзіцца, - развілка. Вялікі Азярэцк. РАЗВ1НЩЦЦА зак. перан. Узрушыцца, узбудзіцца. Развінцілісь нашы бабы i началі блокаць. Партызаны. РАЗВОД м. Скасаванне шлюбу. Пьдалі нъ развод, рьзышлісі. Запруддзе. РАЗВОДДЗЕ н. 1. Разліў, паводка. Ён ужо, як разводдзя стала, быў дома. Нямойта. Саўсім слабае было разводдзе. Як развдддзе, дзяцёй пускаюць на каткулы. Фасаўшчына. 2. Непагадзь, сырое дажджлівае надвор'е. У марце ноч i дзень развдддзе. Дуброўкі. РАЗВОДЗІЦЬ незак. Размячаць, адзначаць плошчу. Сталі стох разводзщь шэсць ны пяць мётруўунізу, лазу класці. Леснікова
Дадатковыя словы
бўльбу, кўпіш, лазў, надворе, рьзварў, супрўгу, чамў
5 👁