БЭНЦ выкл. Бухнуцца, кінуцца. Памыюся перад ноччу – бэнц і лягу. Закур'е.
БЭРЫ мн. Сорт ігруш. Бэры – старынны сорт, плітъмі раслі на адной галінцы, малінькуй вётъчкі – стрэсці цяшка. Пожанькі.
БЭХ выкл. Бухнуцца, паваліцца, упасці. Я бэх туды, увалілься ў яму. Партызаны, Вялікі Азярэцк, Каралевічы.
БЭЦА ж. Гразкае, топкае месца. Такая бэца была, гразь, торф, прама коні топяцца, гразна дужа, топка, дужа вяска. Буй.
БЮЛЮЦЕНЬ м. Бальнічны ліст, бюлетэнь. Прыехалі с абеда, бюлютні прывезлі. Партызаны.
БЯГУН м. Карова, якая ідзе на чале статка. Міцюкова.
БЯГУЧЫ прым. ○ БЯГУЧАЯ ВАДА. Праточная вада. На бягучай вадзе пускалі вянкі. Дуброўкі, Закур'е.
БЯДА ж. Двухколка-саматужка. Бяду цігалі нъ сабе послі вайны. Закур'е.
БЯДА, БІДА ж. Бяда, гора, няшчасце. Калі курыца пяець, то на бяду (прыкмета). Гарадзец, Сукрэмна. У яе палучылася біда с першым мальчыкам. Міцюкова. ◊ НІ БІДА. Ну дык што ж. Тога, ні біда, прывязуць на некалькі часоў. Запруддзе, Гарадзец. ◊ БІДА ПА БЯДЗЕ. Пасля аднаго няшчасця здараецца другое. Біда па бядзе – купілі парасёнка, вынесла малінэз, скрынку, ён выпіў і здох. Леснікова. ◊ А БІДА ЯГО ВЕДАІЦЬ (ЗНАІЦЬ). Невядома. А біда яго ведаіць, як называецца. Рулёўшчына, Рэчкі. А біда яго знаіць. Запруддзе.
□ Бяду на кані не аб'едзеш, вадой не пераплывеш. Запруддзе. □ Біду вадой не пераплывеш. Запруддзе, Гарадзец. □ Дзе вада, там і біда. Гарадзец. □ Адна біда ні ходзіць. Каралевічы, Запруддзе. □ І біда ідзе і другую вядзе. □ Нъ бяду паспеіш і нъ валу. Каралевічы. □ Адна біда – ні біда. □ Ні хавайся ад біды, біда съма найдзіць. □ Біда пъ лясу ні ходзіць, а па людзях ходзіць. □ Ні смейся чужой бядзе, свъя нъ градзе! Каралевічы. □ Хто бяду пірабудзіць, събакъм будзіць. Каралевічы. □ Німа горшай біды, як ні хлеба, ні лібяды. Вялікі Азярэцк.
БЯДАВАЦЬ незак. Бедаваць, трывожыцца. Нешта ад дачкі пісьма даўно німа: бядую, каб што ні здзелалася. Багданава.
БЯДРО н. Бядро. У бядрэ нага так баліць. Буй. Бядро ударыў. Гарадзец.
БЯЗБОЖНА прысл. Безліч, шмат. Піў бязбожна. Каралевічы.
БЯЗДЗЕТНЫ прым. Бяздзетны. Гэтая з дзецьмі, а старшая бяздзетная. Багданава.
БЯЗДОЛЛЕ н. Цяжкае, гаротнае жыццё. Бяздолле маё, праклінаці буду. Партызаны.
БЯЗДЭНЧА н. Бяздонне. Бяздэнча, дзе крыніца. Заазер'е.
БЯЗМЕН м. Бязмен, ручныя вагі. У бязмена пабітыя точкі – значкі такія. Вялікі Азярэцк. Бязмен быў, і важылі на бязмене. Гарадзец. Бязмен такей з гълавой. Сукрэмна, Нямойта. ◊ ЯК БЯЗМЕН. Пра неразумнага, бесталковага чалавека. Я ўжо як бязмен стала, дурная. Заазер'е, Сукрэмна.
БЯЛІЛА н. Бяльмо. Бяліла на воку – зацягнула белым і ня відзіць. Багданава.
БЯЛІЦЬ незак. Бяліць (пра палатно). Белюць палатно і сцелюць на пожнях. Карпавічы, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Каралі, Фасаўшчына, Неўгадава. Дадаваць малако. Зацірка – дзелаіш з мукі, а тады мълаком беліш, заліваіш. Заазер'е.
БЯЛЛЁ н. Бялізна. Бяллё папасціраю і папалашчу. Ульянавічы, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Каралі, Партызаны.
БЯЛЬМО н. Бяльмо. Бяльмо – на глазу: вока жывое. Вялікі Азярэцк, Баравікі, Сукрэмна.
73 👁