Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
АЗНОБА ж. Дрыжыкі. Азноба бярэць, трасёць. Багданава. АЗЯЛІЦЬ зак. 0 АЗЯЛІЦЬ ГАЛАВУ. Надакучыць, назаліць чым-н. Азялілі гьлаву дзёці. Запруддзе, Вялікі Азярэцк. AIP, АГІР м. Aep. Aip кала сажалкі расцёць. Каралі, Багданава, Гарадзец, Заазер'е, Кавалі, Леснікі, Сукрэмна, Дуброўкі, Закур'е. Як пяклі хлеб, агір, а не капусны ліст слалі. Гарадзец. Агір расцёць у вадзё. Дольдзева, Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Заазер'е, Запруддзе, Нямойта. о ДЗІКІ AIR Аер дзікі. Aip дзікі цвіціць палавіна сінім, палавіна - ждутым. Каралі. АКАЗАЦЦА зак. Адазвацца. «Бурона мая!» - я загаварыла, яна аказалася. Багданава, Вялікі Азярэцк, Жохава, Запруддзе, Міцюкова. АКАЗІЦЦА зак. Акаціцца (пра казу). Каза толькі ўчдра аказілася. Запруддзе, Багданава. АКАЛЕЦЬ зак. перан. Астыць. Пакуль крупёня ні акалёла, ем. Міцюкова, Леснікова, Турава. АКАЛОТ м. Абабітае ca снапа зерне разам з каласкамі. Акалот - аббітае ўжэ am снапбу. Нямойта. АКАРЫЦЬ зак. Зняць кару, абчасаць. Акарыць жардзіну - здаравёй будзіць, а то будзіць трухнуць пат карой. Нямойта. AKАСНЫ прым. Непаседлівы. Акасны маліц, лёзщь усюды. Алексінічы. АКАЦІЦЦА зак. Акаціцца (пра авечку). Авёчка акацілься, дзве авёчычкі прывіла. Міцюкова. AKHO, BAKHO н. Акно. Абсада — увёрсе акна. Гарадзец. Быў убітьі гвозд, яны [ластаўкі] абляпілі яго i кала вата дзёлаюцъ гнёзды. Фасаўшчына. Прыцемна дзёлаіцца - сяжу ў вакна. Багданава, Дольдзева, Заазер'е, Міцюкова, Рэчкі. Даькарыла старшыні poŭ даць: мушчьіны распісалі i столь, i хату да вакон разабралі. Партызаны. АКОНЦА, ВАКОШАЧКА памянш. Аконцы ў курнай хаці затыкалі кацюхдм\ кусок дзёръва атрэжуць - i такі кацюх. Гарадзец. Маленькое вакошачка ў ёўні прарэзана. Нямойта, Леснікова. 2. Бездань; глыбокае, небяспечнае месца на балоце. Вокны былі нъ балоцц можно ўваліцца. Гарадзец, Заазер'е, Запруддзе. АКОЎВАЦЦА незак. Акоўваць. Раныиы былг на дзірьвянным хаду калёсы, акоўваліся жалёзъм. Гарадзец. АКОП м. Акоп. 1. У лёсі выкапалі акдп такі. Партызаны. / cicmpd ўцікла з акопаў. Алексінічы. 2. Невялікі вал, насып. Во такі акдп, а тут кънава. Партызаны. АКРАЕЦ м. Акраец. Акраец атрэзалі ат булкі. Багданава. АКРАЙЧЫК, АКРАЮШАЧКА ж. памянш. Акрайчык атрэжыш хлёба. Гарадзец. Акраюишчку хлёба прывяжэць к лупке, тады ідзёць сёяцъ. Каралевічы. □ Нада з 'ёсці акрайчык, будзе сын Мікалайчык. Багданава. АКРАЙ м. Тое ж. Сама акрай хлёба зясг, а ўсё раздасі. Фасаўшчына, Гарадзец. АКРАМЯ, АКРОМЕ прыназ. Акрамя, апроч. Кбмін нізакрыты, печ тапіла свякроўка. А тады пашчыкатурылі [печ], i ні стала нікуды дыму ісці, акрамя ў комін. Багданава. Акроме кур эй, нічдга не дзяржыць. Ульянавічы. АКРЫЦЬ зак. Акрыць, накрыць. Хлеп рушнікдм акрыюць. Рулёўшчына. АКРЭПНУЦЬ зак. Акрэпнуць, набрацца сіл. Нада падаждацъ, пакуль акрэпнеш. Фасаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акалбт, акбнцы, акбпаў, акрбме, балбцц, бўдзе, бўдзіць, бўлкі, гьлавў, ждўтым, заазере, закуре, капўсны, кўрнай, лўпке, нікўды, пакўль, пашчыкатўрылі, снапбў, сяжў, трўхнуць, хадў
6 👁
 ◀  / 426  ▶