МУЛІНЭ, МАЛІНЭ н. Мулінэ. Мулінэ рознае: і чырвонае, і зялёнае, і фіялётавае. Запруддзе. Мулінэ вышывалі. Розмыслава. Малінэ вышываюць. Багданава.
МУЛКА прысл. Мулка. Сядзёць на стулу мулка. Нямойта.
МУЛУВАТА прысл. Малавата. Мулувата іх, пітушкоў. Пожанькі.
МУЛЮПАСЕНЬКІ прым. Вельмі вузкі. Міжда пастройкі сутычкі, там мулюпасінькі прыміжутьчьк. Запруддзе.
МУЛЯР, МУЛІР м. 1. Муляр. Муляр, знаю, гаварылі. Нада муляра пазваць. Гарадзец. 2. Пячнік. Печнікі былі, муляр называлі, печы складалі. Манголія. Нада муляра папрасіць печ здзёлъць. Гарадзец. Муліры клалі печкі, наймалі муляра і клалі. Станюкі. Муляр мулюваў, печку аммазаіць. Нямойта. Мулір – гёта аддзёльна, мулір і пячнік. Мулір печ кісцю апраўляіць, пабіляіць, памочнік. Старыя людзі гавораць мулір. Сукрэмна.
МУР м. 1. Мураваны будынак, камяніца. Мур – ёта пастройка, мур двухатажны быў, кірпішны быў. Нямойта. 2. Сцяна, агароджа з камянёў, цэглы. Мур – мётра паўтара, змуравана ўручную. Баравікі.
МУРАВА ж. Зялёная густая дробная трава. Мурава – это пожнічка, трава мёлкая. Савінічы. МУРАЎКА, МУРУЎКА памянш.-ласк. Дзе ня ёздзюць – трошку мураўка расцець. Каралі. Муруўка засёла пъ лясё, лібіда, асот, макрыца. Сукрэмна. МУРОВАЧКА памянш. У мянё скрозь кала хаты муровачка. Цясішча.
МУРАВЕЙ м. Мурашнік. Я кінуў яго [вужа] у муравей. Алексінічы.
МУРАВЕЙНІК, МУРАВЕННІК м. Тое ж. Муравённік у лёсі на купіне. Багданава. Муравейнік – гарушка здзёлаецца. Вялікі Азярэцк. У муравённік усунуў руку, каб не балёла. Гарадок.
МУРАВІНЫ мн. Тое ж. Муравіны – эта муравейнік. Яны палачку выстрыгаюць, на муравіны пакладуць, а тады ссуць. Багданава.
МУРАЎІНЫ, МУРАВІННЫ прым. Мурашыны. Мураўіным спіртам пробуваў націраць нагу – ляхчэй. Ульянавічы. На паталок сыпалі муравінную іглу. Міцюкова.
МУРАЎ-МУРАЎ, МРАЎ-МРАЎ выкл. Перадача гукаў мурлыкання ката. Мурчыць кот: мураў, мураў – март мёсяц. Кот мраў-мраў на ўсю дзярэўню. Гарадзец.
МУРАШКА ж. Мурашка. Гёдак як ногі баляць, у бутылку сахар кінуць, нъпаўзаюць мурашкі, настаіваюць на гарэлцы і націраюць ногі. Вялікі Азярэцк.
МУРЗАТЫ прым. Мурзаты, брудны. Мурзатая я ўся, за сёна занялася. Міцюкова.
МУРЛУВАТЫ прым. Мурлаты, круглатвары. Мурлуваты – ліцо круглае. Багданава.
МУРЛЫГА ж. ◊ У МУРЛЫГУ. Гульня ў гарадкі. У мурлыгу гулялі, цяпёр называюцца гарадкі. Дольдзева.
МУРОЖНЫ прым. Мурожны, сухадольны (пра сена). Мурожнаё [сена] па сухіх лугах, на высокай зямлі. Фасаўшчына. Мурожнаё сёна, а на балоце дык гёта балотняя! Гарадзец.
МУРОЎКА ж. 1. Мурава. І як сядуць там на муроўцы, і скачуць, і пяюць. Багданава. 2. Макрыца (пустазелле). Макрыца абы муроўка, вырваць нёльга. Запруддзе. На дарозе муроўка расцець. Ракаў Засценак.
МУРОЎКА ж. Самагонка. Муроўку гоніць. Запруддзе.
МУРОХ м. Дробнае сена. Мурох – сёна мёлкъя. Гарадок.
МУРУВАНЫ, МУРВАНЫ прым. Мураваны. Муруваныя склёпы былі, там хъранілі сваіх. Алексінічы. Тожа дом стаяў, такі бальшэй, мурваны. Самсоны.
74 👁