Старонка 364
◀ / 426 ▶
яна высока, / А глядзіць яна далёка (з песні). Міцюкова. На Масленку ёздзілі, быў розвальнік эцім санкам. Леснікова. На Масленку калахаліся на арэлях, пелі. Цясішча, Жохава. Масленка зімой бываіць. Дуброўкі. І Маслінка мясавій. Нямойта. Як Масленка, калыхаліся на арэлях. Багданава. Кап нъ Маслінку вол вады напіўся пъд углом, тады будзе цёпла (прыкмета). У нас была Маслінка, як я ў дзёцтві была. Самсоны. МАСЛЕННІЦА, МАСЛЯНІЦА ж. Тое ж. Масленніца, а тады пост начынаецца. Багданава. Калахаліся на Масляніцу. Дольдзева. МАСЛЕНЫ прым. Масленічны. Як Масленіца, масленыя песні пелі. Партызаны. МАСЛЁНКА ж. Канапляная макуха. Маслёнка была с канапель, бліны мъкалі. Партызаны. Натаўкалі каноплі, звалі маслёнка. Багданава. МАСЛІЦЬ незак. Таўчы. Маслілі каноплі ў ступі, а патом заціскалі клінамі. Міцюкова. МАСЛЯНКА ж. 1. Маслёнка. Мъслянка – ета пыхта, у нас мъслянка [гэта як білі масла]. Жохава. Масла скалоціш, а мъслянку з бульбуй. Турава. Саб'еш масла, мъслянка палучылася. Багданава. Мъслянку і самім можна есь, калі дзелаць масла с піратопленай смітаны. Станюкі, Вялікі Азярэцк, Турава. 2. Тварог з маслам. Тварох с маслам – маслянка звалася, як жаць хадзілі с сабой бяруць. Жохава. 3. Страва, прыгатаваная з ільнянога семя і цыбулі. А мъслянку дзелъіш сама так: таўчэш цыбулі, семя й солі. Дольдзева. МАСЛЯНКА ж. Масляк, казляк (грыб). Алексінічы. МАСНІЧЫНА, МАСЦІЧЫНА ж. Масніца. У палу дъска, а хто скажыць – маснічына. Масцічына – мъставая доска. Рэчкі. Пад маснічынай балькі такія падысподам. Сукрэмна. Па аднэй маснічыне пройдзіць. Ну й тады іна падняла масцічыну гэту, у калідоры стаяў яшчык, як усе як расхвацілі і забралі гэта сала. Леснікова. На аднэй масцічыне прайду, другую ні зачаплю. Міцюкова. МАСЦІЧЫНКА памянш. Па аднэй масцічынцы ішоў і не зачапіў. Міцюкова. МАСОЛ м. Маслак, косць. Маслы асталісі, нада ўжэ сабаку. Костку абгрызі – масол. Багданава. МАСТОЎКА ж. Дошка для машчэння падлогі. Што пол мосцюць – мастоўка, мастоўка толшчы, а сталёўка – тоншы. Вялікі Азярэцк. МАСТЫК, МАСЦІК м. Мастыт. Мастык у яе, ніхто не паможыць. Каралі. Масцік буваіць у кароў. Партызаны. МАСЦІРАВЫ прым. Масцеравы. Дзет мой так масьціравы. Марозаўка. МАСЦІТ м. Мастыт. Масціт у каровы завёўся. Партызаны. З воч масціт. Каралевічы. МАСЦІЦЦА незак. Уладкоўвацца. Самі масьціцеся, самі. Ульянавічы. МАСЦІЦЬ незак. Рабіць насціл з дошак, бярвёнаў; масціць. Рыбакі клаткі мосцяць, берагі як атмыіць, узлесці неяк. Багданава. Самі масцілі, а то бы конь патапіўся. Запруддзе. Кладзі таўстэі шчэсуваюцца, а нъ кладзі масцяць падлогу. Неўгадава. МАСЦЬ ж. Масць, колер. Палкай шэрай масці, запражэш, паедзем на родзіну. Запруддзе. МАСЦЬ ж. Лекавая мазь. Каб масці якія дастаў нагу мазаць. Запруддзе. Ну і масць нанач закладываеш. Заазер'е. МАСЦЯРСКАЯ ж. Майстэрня. Ён мъсцярскую сабе робіць, доскі чысціць будзіць, рамы рабіць – усё. Нямойта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 426 ▶