Старонка 34
◀ / 426 ▶
АБОДЗІШЧА н. Майстэрня па вырабе начыння для калёс, саней. Абодзішча – там пълазы гнулі, дугі, пырня была. Турава. АБОЗ м. Група фурманак, падвод з людзьмі або грузам. Бацька мой ездзіў у абоз за туварамі. Вялікі Азярэцк. АБОЙ м. Шпалеры. Абой прыклейваць трэба. Манголія. АБОЙНЫ прым. ○ АБОЙНАЯ МУКА. Шатраваная мука. Абойная [мука], ды прасты памол. Серкуці. АБОРА ж. Хлеў. У аборы скаціна стъяла. Рулёўшчына. Мъя матка стъражыла канюшню, абору, дзе скот стаіць. Галашчакіна, Багданава, Вялікі Азярэцк, Каралі, Міцюкова, Партызаны, Пожанькі. АБОРВАЦЬ незак. Абрываць. Я аборвала абоі. Розмыслава. АБОРКІ мн. Вяроўкі з пянькі ці канапель; аборы. Драліся лыкі ў лясу, пад ніз – суконку, аборкамі ўкруцюць. Леснікова. АБОРЫ мн. Тое ж. Аборы вілі с пянькі, каноплі. Леснікова. Аборы зацягнеш у дзірачкі – і абувалі лапці. Каралі, Алексінічы, Багданава, Леснікі, Мянюцева, Нямойта. АБОЧЫНА ж. Абочына. Аставіць трактар на дарозе, на абочыне. Буй. АБРАДАВАННЕ н. Радасць, радасная падзея. Як левы глаз чешыцца, абязацельна будзець якое абрадаванне (прыкмета). Вялікі Азярэцк. АБРАДЗІЦЬ зак. Вырашыць у выніку абмеркавання. Абрадзілі, што нядзеля – празнік будзіць: ехаць яму на Украіну у празнік ні нада, у другій дзень паедзіць. Леснікова. АБРАБАТЫВАЦЬ незак. Абслугоўваць. Самі сябе троху абрабатываем. Нямойта. АБРАБАТЫВАЦЬ незак. Апрацоўваць (зямлю). Нада робіць, нада агарод абрабатываць. Багданава, Самсоны. Самі абрабатываюць зямлю. Закур'е. АБРАЗ м. Абраз. Абраз звалі ці ікона. Рэчкі. АБРАЗОЎВАЦЬ незак. Выхоўваць, вучыць. Дакуль я цябе, баба, буду абразоўваць. Ульянавічы. АБРАТ м. Малако, ад якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятанка; адгон. Абрат прывозілі. Станюкі. АБРАЦІНА ж. Аброць, вуздэчка. Да шасці лет ні трогълі кcallня, ні работълі на ём, штоп абраціны на ём ні було. Сянно. АБРАЦЬ зак. Выбраць. Хату ліш бы большую абяром. Галашчакіна. АБРАШОТКА ж. Дошкі, жэрдкі і пад., якія кладуцца ўпоперак крокваў; латы. Патом ставяцца страпілы, дзелаіцца абрашотка пат шыфер, цянецца рабероідам. Нямойта. АБРАШЧАЦЦА незак. Абыходзіцца, завіхацца, даглядаючы каго-н. Я дужа кала іх [авечак] ні абрашчаюся. Багданава. АБРОЦЬ, БРОЦЬ ж., АБРАЦІ мн. Аброць, вуздэчка. Раменнъя ці віраўчанъя аброць есь. Гарадзец. Я сам дзелаў абръці, раменныя ці вераўчаныя. Гарадзец. Кcallня придаеш са брацей. Міцюкова. АБРУБ м. Участак зямлі, сенажаці. Зямлю пабілі на абрубы. Гарадок. АБРУГАЦЦА зак. Перасварыцца. Абругалася са ўсімі суседзямі. Міцюкова. АБРУГАЦЬ зак. Аблаяць, абгаварыць. Чълавека абругаць, абгъварыць – грэх. Багданава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 426 ▶