Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
АБЛЯНЕЦЬ ж. Стаць лянівым, разленавацца. Аблянёў: ляніцца рабдтаць. Нямойта. Мсіладзёш цяпёр аблянёлі. Рэчкі. АБЛЯПІЦЬ зак. Абляпіць, заляпіць. Быўубіты гвозд, яны [ластаўкі] абляпглі ягд i кала ваша дзёлаюць гнёзды. Фасаўшчына. АБЛЯПЛЯЦЬ незак. Аблепліваць. Брусдчак, як мыла, ім замазвалі; лгб трошку пагрэіш, тадьі аблёплііш в окна. Багданава. АБЛЯСЦЩЦА за/с. Узлавацца, раззлавацца. Глядзіш - аблясціцца, а нам тут жыць. Цясішча. АБМАЗАЦЬ Намазаць, пакрыць слоем чаго-н. Крухмалам хлеб абмажэш, ён блісціць, жёўценькі такі. Каралі. АБМАЗВАЦЬ незак. Абмазваць, замазваць. Мел i аліфу мяшаюць i абмазваюць вдкны. Багданава. АБМАЛАЧЫВАЦЬ незак. Абмалочваць. Гумнішча, дзе ставяць пастройкі, хлеб там абмалачывалі. Нямойта. АБМАЛОТКІ толькі мн. Святкаванне з выпадку заканчэння малацьбы. Кднчыліусё, дьмьлацілі - пашлі на абмалдткі. Запруддзе. АБМАН м. Падман, ашуканства. Конь сніцца - абман. Ракаў Засценак. АБМАНІЦЬ, АММАНІЦЬ зак. Падмануць, ашукаць. Глядзі, а то i цябё так абмоняць. Савінічы. Ён амманіў маю дачку. Нямойта. АБМАННЫ, АБМАННЬІЙ прым. о АБМАННАЯ АПЁНКА. Несапраўдная апенька. Абманную апёнку ніхтд ні бярэць. Сукрэмна. о АБМАННЫИ БАРАВІК. Несапраўдны баравік. Абманный баравік, іх бываіт многа вырышшы. Карпавічы. АБМАХНУЦЦА зак. Памыліцца. Абмахнуўся чалавёк. Нямойта. АБМЛШКА ж. Памылка. Абмашка вышла, абмылка. Нямойта. АБМЁРЗЦІ, АБМЁРЗЦІ зак. Замерзнуць, памерзнуць. Былі ндгі абмёрзлі. Кляпчэва. Тут, пад вакндм, клубніка расла - абмёрзла. Івоні. АБМЫЛКА ж. Памылка. Абмашка вышла, абмылка. Нямойта. АБМЯКНУЦЬ зак. Намокнуць. Зъклапацглася л, ці абмяклі вы, ці абмёрзлі. Нямойта. АБМЯРЦВЕЦЬ зак. Замерці, абамлець (ад страху). Абмярцвёла, стаю, хай абагх з дзяўчынай стръляюць. Неўгадава. АБШМАЦЬ незак. Наступаць (пра ноч). Едзім - поля, ёдзім - другая, на трэццяе абнімаець цёмная ноч: «Тут нам, купчу, нучуваці, агднь раскладаці, вячэру гутуваці». Буй. АБШХАЩЬ зак. Рэзка запярэчыць каму-н., пераканаць. Абніхаілі мянё: ні пысылай рыззё, самі купляць будуць. Чуцькі. Абніхаілі, абніхаілі... Так i ні сёздзілі у бальнщу. Нямойта. АБНОДЫЦЬ зак. Аблаяць, зняславіць. Работала, работала, згнгла на фёрмі, а іны апсміялі, абнодылі. Дольдзева. АБНОШКА ж. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках; абножка. 3 абндшкай ідуць [пчолы], на лапачках жоўцінькае нясуць. Закур'е. На лапках жоўценькае нясёць - абндшка. Вялікі Азярэцк, Запруддзе. АБНЮХАЦЬ зак. эмац.-ацэн. Выявіць, знайсці. Пшангцы азімкі пасёіла, як абнюхьлі варёны, то адогцца нільзя! Сукрэмна. АБОД, АБОТ м. Вобад. Абёд дзірвянны, ступіца ў калясё, шына на абёд надзявалася. Гарадзец. На абёт надзяваіцца шына, акёвыващца ў кузні. Гарадок. Абёт гнуліў парнё. Вялікі Азярэцк, Нямойта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абмахнўцца, абмахнўўся, адбгцца, гнўліў, дачкў, закуре, заіс, кўзні, кўпчу, нясўць, стўпіца, ідўць
7 👁
 ◀  / 426  ▶